Бюджэтны дэфіцыт у Польшчы за 2017 год склаў больш за 6 млрд эўра
Ён быў на амаль 21 мільярд (больш за 5 мільярдаў эўра) меншы, чым плянавалася.
Амаль 25.5 мільярда злотых (амаль 6 мільярдаў 160 мільёнаў эўра) склаў бюджэтны дэфіцыт у Польшчы ў 2017 годзе, то бок ён быў на амаль 21 мільярд злотых (больш за 5 мільярдаў эўра) меншы, чым плянавалася, паведаміла Міністэрства фінансаў краіны.
Паводле фінансавага ведамства, даходы бюджэту ў мінулым годзе склалі 350 мільярдаў 5 мільёнаў злотых (больш за 84,5 мільярда эўра). Папярэднія ацэнкі сьведчаць пра тое, што даходы бюджэту былі на амаль 25 мільярдаў злотых (больш за 6 мільярдаў эўра) большыя, чым плянаваліся бюджэтным законам.
Толькі падатковыя паступленьні ў мінулым годзе склалі 315 мільярдаў 300 мільёнаў злотых (больш за 76 мільярдаў эўра), то бок на 14 мільярдаў злотых (больш за 3 мільярды эўра) больш, чым запісана ў бюджэтным законе.
Сярод асноўных прычын павышэньня бюджэтных паступленьняў Міністэрства фінансаў называе рост даходаў ад ПДВ. Даходы ад гэтай крыніцы ацэньваюцца на 156 мільярдаў 800 мільёнаў злотых (больш за 37 мільярдаў 874 мільёны эўра ). Гэта прыкладна на 23,9% больш, чым у 2016 годзе й на 13 мільярдаў 300 мільёнаў злотых (больш за 3 мільярды 212,5 мільёна эўра) больш, чым раней плянавалася.
Бюджэтныя выдаткі ў 2017 годзе склалі 375 мільярдаў 900 мільёнаў злотых (больш за 90 мільярдаў 797 мільёнаў эўра).
аз
Амаль 25,5 мільярда злотых (амаль 6 мільярдаў 160 мільёнаў эўра) склаў бюджэтны дэфіцыт у Польшчы ў 2017 годзе, то бок ён быў на амаль 21 мільярд злотых (больш за 5 мільярдаў эўра) меншы, чым плянавалася, паведаміла Міністэрства фінансаў краіны.