Эўракамісія выставіла ўльтыматум па якасьці паветра 9 краінам ЭЗ
Летась позвы па гэтай справе ў Эўрапейскі суд Эўракамісія накіравала супраць Польшчы й Баўгарыі.
Эўрапейская камісія выставіла дзевяці краінам ЭЗ ультыматум па справе якасьці паветра. Чэхія, Славаччына, Вугоршчына, Румынія, Нямеччына, Францыя, Італія, Гішпанія й Вялікабрытанія павінны да канца наступнага тыдня прадставіць свае пляны адносна выкананьня эўразьвязаўскіх стандартаў якасьці паветра. Калі пляны згаданых краінаў не задаволяць Брусэля, той накіруе позвы ў Эўрапейскі суд.
Перш за ўсё гаворка ідзе пра канцэнтрацыю ў паветры двухвокісу азоту й пылу.
Па гэтай справе з прадстаўнікамі дзевяці краінаў у Брусэлі сустрэўся камісар па пытаньнях аховы навакольнага асяродзьдзя.
Нагадаем, у мінулым годзе падобныя позвы за парушэньне стандартаў якасьці паветра ў Эўрапейскі суд Эўракамісія накіравала супраць Польшчы й Баўгарыі. Цяпер Брусэль пачаў прыглядацца таксама да падобных парушэньняў у іншых краінах ЭЗ.
аз
Эўрапейская камісія выставіла дзевяці краінам ЭЗ ультыматум па справе якасьці паветра. Чэхія, Славаччына, Вугоршчына, Румынія, Нямеччына, Францыя, Італія, Гішпанія й Вялікабрытанія павінны да канца наступнага тыдня прадставіць свае пляны адносна выкананьня эўразьвязаўскіх стандартаў якасьці паветра. Калі пляны згаданых краінаў не задаволяць Брусэля, той накіруе позвы ў Эўрапейскі суд.
Перш за ўсё гаворка ідзе пра канцэнтрацыю ў паветры двухвокісу азоту й пылу.
Па гэтай справе з прадстаўнікамі дзевяці краінаў у Брусэлі сустрэўся камісар па пытаньнях аховы навакольнага асяродзьдзя Кармэну Вэля.
Нагадаем, у мінулым годзе падобныя позвы за парушэньне стандартаў якасьці паветра ў Эўрапейскі суд Эўракамісія накіравала супраць Польшчы й Баўгарыі.
Цяпер Брусэль пачаў прыглядацца таксама да падобных парушэньняў у іншых краінах ЭЗ.
аз