Logo Polskiego Radia
Print

Спыненая выратавальная акцыя польскага альпініста

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.01.2018 11:04
Па прычыне пагаршэньня надвор’я, няма шанцаў на далейшую выратавальную акцыю Томаша Мацкевіча.
PAP/Narodowa Zimowa Wyprawa na K2

Напішыце нештаСпыненая выратавальная акцыя польскага альпініста. Польскія альпіністы, якія прымалі ўдзел у выратавальнай акцыі на гары Нанга Парбат выратавалі францускую альпіністку Элізабэт Рэволь. Яе перавезьлі ў шпіталь у Іслямабадзе, у яе сур’ёзныя абмаражэньні канечнасьцяў. Па прычыне кепскага надвор’я далейшая выратавальная акцыя ня будзе працягвацца. На вышыні каля 7200 мэтраў застаўся паляк Томаш Мацкевіч.
«Па прычыне пагаршэньня надвор’я, няма шанцаў на далейшую выратавальную акцыю Томаша Мацкевіча», – паінфармавалі выратавальнікі. Адзначана, што рашэньне прыняла цэлая каманда, у склад якой уваходзілі польскія альпіністы.
Нанга Парбат – адна з самых высокіх і самых небясьпечных вяршыняў сьвету. Польскі альпініст Томаш Мацкевіч і францужанка Элізабэт Рэволь знаходзіліся на вышыні больш за 6 тысячаў мэтраў ужо пяць дзён. Абодва атрымалі сур’ёзныя траўмы, якія не дазвалялі ім самастойна спусьціцца.
Было падазрэньне, што Томаш Мацкевіч пакутуе на так званую сьнежную сьлепату. Ад непагадзі ён схаваўся ў трэшчыне на вышыні 7 тысячаў мэтраў. Тэмпэратура на такой вышыні складае мінус 40 градусаў, а хуткасьць ветру дасягае 100 кілямэтраў на гадзіну.
Элізабэт Рэволь была вымушаная спыніць пад’ём на вяршыню з-за таго, што адмарозіла ступні. Яна чакала дапамогі на вышыні 6 тысячаў мэтраў. Калі выратавальнікі дабраліся да францужанкі яна паведаміла, што Томаш Мацкевіч ужо некаторы час не выходзіў на сувязь.

Польскія альпіністы, якія прымалі ўдзел у выратавальнай акцыі на гары Нангапарбат выратавалі францускую альпіністку Элізабэт Рэволь. Яе перавезьлі ў шпіталь у Іслямабадзе, у яе сур’ёзныя абмаражэньні канечнасьцяў. Па прычыне кепскага надвор’я далейшая выратавальная акцыя ня будзе працягвацца. На вышыні каля 7200 мэтраў застаўся паляк Томаш Мацкевіч.

«Па прычыне пагаршэньня надвор’я, няма шанцаў на далейшую выратавальную акцыю Томаша Мацкевіча», – паінфармавалі выратавальнікі. Адзначана, што рашэньне прыняла цэлая каманда, у склад якой уваходзілі польскія альпіністы.

Нангапарбат – адна з самых высокіх і самых небясьпечных вяршыняў сьвету. Польскі альпініст Томаш Мацкевіч і францужанка Элізабэт Рэволь знаходзіліся на вышыні больш за 6 тысячаў мэтраў ужо пяць дзён. Абодва атрымалі сур’ёзныя траўмы, якія не дазвалялі ім самастойна спусьціцца.

Было падазрэньне, што Томаш Мацкевіч пакутуе на так званую сьнежную сьлепату. Ад непагадзі ён схаваўся ў трэшчыне на вышыні 7 тысячаў мэтраў. Тэмпэратура на такой вышыні складае мінус 40 градусаў, а хуткасьць ветру дасягае 100 кілямэтраў на гадзіну.

Элізабэт Рэволь была вымушаная спыніць пад’ём на вяршыню з-за таго, што адмарозіла ступні. Яна чакала дапамогі на вышыні 6 тысячаў мэтраў. Калі выратавальнікі дабраліся да францужанкі яна паведаміла, што Томаш Мацкевіч ужо некаторы час не выходзіў на сувязь.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт