Крывавы тэракт у Кабуле: амаль 100 забітых
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        27.01.2018 17:21
                    
                                 
                
                
                    Тэракт адбыўся нягледзячы на павышаныя меры бясьпекі, уведзеныя пасьля нападу талібаў на гатэль Intercontinental.
                
                
                    
                        
PAP/EPA/HEDAYATULLAH AMID
                     
                
                
                
               
                
                         У выніку выбуху замінаванага аўтамабіля ў Кабуле загінулі 95 чалавек, а 158 былі параненыя. Загружаная выбуховымі матэрыяламі машына «хуткай дапамогі» узарвалася ў натоўпе ў квартале, дзе знаходзяцца замежныя амбасады і ўрадавыя будынкі. Выбух адбыўся, калі машына пад’ехала да паліцэйскага блёкпосту.
Тэрарыстычная арганізацыя «Талібан» заявіла, што выбух арганізавалі яны. Тэракт адбыўся нягледзячы на павышаныя меры бясьпекі, уведзеныя тыдзень таму – пасьля нападу талібаў на гатэль Intercontinental. Тады ў выніку страляніны загінулі 20 чалавек.
IAR/ап