Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда абмеркаваў адносін з прэзыдэнтам Сэрбіі й каралём Ярданіі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.01.2018 16:36
Кіраўнік Польшчы падзякаваў манарху за рашэньне Ярданіі адкрыць у Варшаве пасольства краіны.
Кароль Ярданіі Адбала ІІ (справа) і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда Кароль Ярданіі Адбала ІІ (справа) і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда PAP/Radek Pietruszka

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда прымае ўдзел у працах Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасьці, правёў перамовы з прэзыдэнтам Сэрбіі Аляксандра Вучычам. Прэзыдэнт запэўніў сэрбскага лідара, што Варшава падтрымлівае Бялград на яго шляху ў Эўразьвяз.
У сваю чаргу падчас перамоў з каралём Ярданіі Адбалой ІІ Анджэй Дуда абмеркаваў двухбаковыя кантакты. Кіраўнік польскай дзяржавы падзякаваў манарху за рашэньне Ярданіі адкрыць у Варшаве пасольства краіны. Прэзыдэнт паведаміў каралю, што Польшча будзе падтрымліваць Ярданію на форуме Эўразьвязу ў пытаньні міграцыйнага крызысу. Нагадаем, Ярданія стала адной з краін, куды накіраваліся тысячы бежанцаў у сувязі з вайной у Сырыі.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда прымае ўдзел у працах Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе.

Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасьці, правёў перамовы з прэзыдэнтам Сэрбіі Аляксандрам Вучычам. Прэзыдэнт запэўніў сэрбскага лідара, што Варшава падтрымлівае Бялград на яго шляху ў Эўразьвяз.

У сваю чаргу падчас перамоў з каралём Ярданіі Адбалой ІІ Анджэй Дуда абмеркаваў двухбаковыя кантакты. Кіраўнік польскай дзяржавы падзякаваў манарху за рашэньне Ярданіі адкрыць у Варшаве пасольства краіны. Прэзыдэнт паведаміў каралю, што Польшча будзе падтрымліваць Ярданію на форуме Эўразьвязу ў пытаньні міграцыйнага крызысу.

Нагадаем, Ярданія стала адной з краін, куды накіраваліся тысячы бежанцаў у сувязі з вайной у Сырыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт