21-гадовая беларуска трапіла ў рэйтынг самых пэрспэктыўных людзей Эўропы да 30 гадоў
Часопіс Forbes у трэці раз апублікаваў рэйтынг самых пэрспэктыўных людзей Эўропы, малодшых за 30 гадоў. У 2018 годзе ў 30 Under 30 Europe першы раз трапіла прадстаўніца Беларусі.
21-гадовая Анісія Казьлюк з Менска - валанцёр пазбаўленага рэгістрацыі ПЦ "Вясна". Яна прадстаўлена ў намінацыі «Права і палітыка" і зьяўляецца самай юнай з 30 намінантаў у гэтай катэгорыі.
«Яна змагаецца за лепшую Беларусь, выступаючы супраць міліцэйскага самавольства і аказваючы дапамогу ахвярам парушэньняў правоў чалавека, увесь час працуючы над папулярызацыяй ідэй правоў чалавека ў рэгіёне», - адзначылі складальнікі рэйтынгу.
Усяго ў рэйтынг увайшлі 300 чалавек з 34 эўрапейскіх краін. У кожнай з 10 катэгорый, прысьвечаных розным галінам - «Тэхналёгіі», «Фінансы», «Забавы», «Права і палітыка", "Навука і ахову здароўя», «Сацыяльнае прадпрымальніцтва» і іншыя, прадстаўлены па 30 чалавек.
Часопіс Forbes у трэці раз апублікаваў рэйтынг самых пэрспэктыўных людзей Эўропы, малодшых за 30 гадоў. У 2018 годзе ў 30 Under 30 Europe першы раз трапіла прадстаўніца Беларусі.
21-гадовая Анісія Казьлюк з Менска - валанцёр пазбаўленага рэгістрацыі ПЦ "Вясна". Яна прадстаўлена ў намінацыі "Права і палітыка" і зьяўляецца самай юнай з 30 намінантаў у гэтай катэгорыі.
"Яна змагаецца за лепшую Беларусь, выступаючы супраць міліцэйскага самавольства і аказваючы дапамогу ахвярам парушэньняў правоў чалавека, увесь час працуючы над папулярызацыяй ідэй правоў чалавека ў рэгіёне", - адзначылі складальнікі рэйтынгу.
Усяго ў рэйтынг увайшлі 300 чалавек з 34 эўрапейскіх краін. У кожнай з 10 катэгорый, прысьвечаных розным галінам - "Тэхналёгіі", "Фінансы", "Забавы", "Права і палітыка", "Навука і ахову здароўя", "Сацыяльнае прадпрымальніцтва" і іншыя, прадстаўлены па 30 чалавек.
tut.by/ав