Польская пошта выпусьціла арыгінальную марку (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.01.2018 19:30
Польская пошта выпусьціла прынагодную марку, прысьвечаную членству Польшчы ў Радзе бясьпекі ААН.

Польская пошта выпусьціла прынагодную марку, прысьвечаную членству Польшчы ў Радзе бясьпекі Арганізацыі аб’яднаных нацый. Польшча стала непастаянным членам Рады бясьпекі на тэрмін двух гадоў на пачатку бягучага году.
Прэзэнтацыя спэцыяльнай маркі адбылася ў Варшаве. Яна ўяўляе сабой графічную выяву будынку ААН у Нью-Ёрку зь бела-чырвонай (нацыянальныя колеры Польшчы – рэд.) паласой на фоне зямнога шара. Аўтарам маркі зьяўляецца польскі мастак Анджэй Гросік. Марка ўжо паступіла ў продаж у паштовыя аддзяленьні.
Сёлета Польская пошта адзначае 460-годзьдзе з моманту заснаваньня. З гэтай нагоды дзяржаўная кампанія плянуе выпусьціць цэлую сэрыю прынагодных марак.

вс
фота: PAP/Jakub Kamiński