Грамадзяне, якія працавалі ў спэцслужбах Польскай Народнай Рэспублікі альбо былі іх пазаштатнымі супрацоўнікамі, ня змогуць быць рэктарамі, дэканамі й кіраўнікамі катэдраў у вышэйшых навучальных установах (ВНУ). Адпаведны праект закону падрыхтавала Міністэрства навукі й вышэйшай адукацыі. Актуальна праект знаходзіцца на разглядзе ўраду Польшчы.
Акрамя таго, што людзям, якія былі зьвязаныя са спэцслужбамі ПНР, будзе забаронена займаць кіраўнічыя пасады ў ВНУ, то яны таксама ня змогуць быць у кіраўніцтве Польскай акадэміі навук ды Польскай акрэдытацыйнай камісіі. У праекце закону таксама гаворыцца, што такія грамадзяне ня змогуць быць экспэртамі пры супрацы з ВНУ ды згаданымі інстытутамі. Больш за тое, былым супрацоўнікам спэцслужб будзе забаронена займаць пасады ў Радзе навуковага дасканаленьня, якая займаецца прысваеньнем тытулаў доктара ды ацэнкай навуковых праектаў.
Паняцьце «спэцслужбы ПНР» акрэсьлівае Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці Польшчы. У ім гаворыцца, што да спэцслужбаў залічваецца Міністэрства грамадзкай бясьпекі, Служба бясьпекі, міліцыя, Ваенная інфармацыя, Ваенная ўнутраная служба ды ваенная разьведка ПНР.
Грамадзяне, якія працавалі ў спэцслужбах Польскай Народнай Рэспублікі альбо былі іх пазаштатнымі супрацоўнікамі, ня змогуць быць рэктарамі, дэканамі й кіраўнікамі катэдраў у вышэйшых навучальных установах (ВНУ). Адпаведны праект закону падрыхтавала Міністэрства навукі й вышэйшай адукацыі. Актуальна праект знаходзіцца на разглядзе ўраду Польшчы.
Акрамя таго, што людзям, якія былі зьвязаныя са спэцслужбамі ПНР, будзе забаронена займаць кіраўнічыя пасады ў ВНУ, то яны таксама ня змогуць быць у кіраўніцтве Польскай акадэміі навук ды Польскай акрэдытацыйнай камісіі. У праекце закону таксама гаворыцца, што такія грамадзяне ня змогуць быць экспэртамі пры супрацы з ВНУ ды згаданымі інстытутамі. Больш за тое, былым супрацоўнікам спэцслужб будзе забаронена займаць пасады ў Радзе навуковага дасканаленьня, якая займаецца прысваеньнем тытулаў доктара ды ацэнкай навуковых праектаў.
Тэрмін «спэцслужбы ПНР» акрэсьлівае Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці Польшчы. У ім гаворыцца, што да спэцслужбаў залічваецца Міністэрства грамадзкай бясьпекі, Служба бясьпекі, міліцыя, Ваенная інфармацыя, Ваенная ўнутраная служба ды ваенная разьведка ПНР.
вс