Прэм'ер Польшчы: Мая сям'я паходзіць з-пад беларускай Дзісны (ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.01.2018 11:51
Матэвуш Маравецкі павінашаваў польскіх бабуль зь іх сьвятам - сёньня ў Польшчы адзначаецца Дзень бабулі.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі павіншаваў польскіх бабуль і дзядуль зь іх сьвятам. Кіраўнік Кабміну Польшчы наведаў дом пажылых людзей ў горадзе Астралэнка, які разьмешчаны ў 120 км ад Варшавы. Жыхары дома пачаставалі прэм'ер-міністра шарлоткай і кавай. Маравецкі паразмаўляў зь імі пра праблемы старэйшага пакаленьня, пра тое, што іх радуе й што засмучае. Польскі прэм'ер таксама згадаў сваіх бабуль і дзядуць, нагадаўшы, што частка яго сям'і паходзіць з-пад беларускай Дзісны.
Старшыня Рады міністраў пажадаў польскім бабулям і дзядулям спаўненьня мараў, шмат здароўя й радасьці ад кантактаў з унукамі.
Дзень бабулі ў Польшчы адзначаецца 21 студзеня, 22 студзеня – Дзень дзядулі.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі павіншаваў польскіх бабуль і дзядуль зь іх сьвятам. Кіраўнік Кабміну Польшчы наведаў дом пажылых людзей у горадзе Астралэнка, які разьмешчаны ў 120 км ад Варшавы. Жыхары дома пачаставалі прэм'ер-міністра шарлоткай і кавай. Маравецкі паразмаўляў зь імі пра праблемы старэйшага пакаленьня й пра тое, што іх радуе й што засмучае.
Польскі прэм'ер таксама згадаў сваіх бабуль і дзядуль, нагадаўшы, што частка яго сям'і паходзіць з-пад беларускай Дзісны.
Старшыня Рады міністраў пажадаў польскім бабулям і дзядулям спаўненьня мараў, шмат здароўя й радасьці ад кантактаў з унукамі.
Дзень бабулі ў Польшчы адзначаецца 21 студзеня, 22 студзеня – Дзень дзядулі.
вс
фота: Канцылярыя старшыні Рады міністраў Польшчы