Logo Polskiego Radia
Print

75 гадоў таму Армія Краёва правяла ў Пінску дзёрзкую апэрацыю (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.01.2018 18:39
  • пінская акцыя.mp3
Палякі пераапрануліся ў форму СС ды без адзінага стрэлу вызвалілі вязьняў пінскай турмы.
Даваенны Пінск, 1930-я гадыДаваенны Пінск, 1930-я гадыNarodowe Archiwum Cyfrowe

Роўна 75 гадоў таму польскія партызаны зьдзейсьнілі дзёрзкую акцыі ў акупаваным гітлераўцамі Пінску. 18 студзеня 1943 году яны напалі на нямецкую турму й вызвалілі сваіх калегаў, якія ўтрымліваліся ў засьценках.
Адной з нашумелых, дзёрзкіх і адважных акцый Арміі Краёвай, якой камандаваў афіцэр Ян Піўнік, быў папад на гітлераўскую турму ў Пінску. Нагадаем, да вайны беларускі Пінск уваходзіў у склад Палескага ваяводзтва Польшчы, таму на тэрыторыі рэгіёну актыўна дзейнічала Армія Краёва.
Ноччу з 7 на 8 лістапада 1941 году ў ваколіцы гарадка Сахачаў, які разьмешчаны каля Варшавы, на парашуце прызямліўся Ян Піўнік, падпольная мянушка «Пануры». Нарадзіўся ён ў 1912 годзе, да вайны служыў у паліцыі. У 1939 годзе, калі гітлераўцы напалі на Польшчу, змагаўся супраць агрэсараў у складзе ваенізаванага батальёну паліцыі. Пасьля паразы Польшчы яму ўдалося пакінуць акупаваную тэрыторыю й праз цэлую Эўропу трапіць у Вялікабрытанію, дзе прайшоў дывэрсійную падрыхтоўку для барацьбы ў тыле ворага.
У другой палове ў 1942 годзе каля Давыд-Гарадка немцы схапілі траіх афіцэраў Арміі Краёвай, якія накіроўвалі на зьдзяйсьненьне дывэрсіі. Адным зь іх быў паручнік Мечыслаў Экхард, які быў скінуты на парашуце ў верасьні 1942 году на акупаваную немцамі тэрыторыю па загаду. Ён быў важным афіцэрам, паколькі быў заангажаваны ў шырокамаштабную дывэрсійную апэрацыю Арміі Краёвай пад кодавай назвай «Вахляж» (Веер). Дэпэша пра затрыманьне паручніка Экхарда трапіла ў Варшаву, і камандуючы Арміяй Краёвай генэрал Стэфан Равэцкі «Грот» аддаў загад вызваліць маладога афіцэра, нягледзячы на складанасьць заданьня. Тым часам у Варшаве якраз знаходзіўся іншы малады польскі афіцэр, тады паручнік Ян Піўнік «Пануры», які таксама быў закінуты зь Вялікабрытаніі на акупаваныя тэрыторыі для вядзеньня дывэрсійнай работы, і якому даручылі правядзеньне пінскай апэрацыі.
Ян Піўнік «Пануры» сабраў дывэрсійную групу ў складзе некалькіх дзясяткаў байцоў, узброеных аўтаматамі й гранатамі. Партызаны перамяшчаліся на двух грузавіках.
Адзін з грузавікоў пад'ехаў пад самыя вароты пінскай турмы, і паручнік Піўнік у форме афіцэра СС загадаў вартаўніку падняць шлагбаўм. Нямецкі салдат вагаўся, і тады Піўнік у грубай форме, амаль крыкам, паўтарыў загад. Шлагбаўм быў падняты. Салдаты Арміі Краёвай на тэрыторыі астрогу выскачылі ў машын і прыступілі да выкананьня заданьня. Спачатку яны здабылі ключы ад камэраў, пачалі іх адчыняць і выпускаць вязьняў. Дарэчы, турма была ўзятая без адзінага стрэлу! Камандаваньне Арміі Краёвай палічыла пінскую апэрацыю ўзорнай і пазьней яе ход выкарыстоўвала для падрыхтоўкі дывэрсантаў.
На жаль, паручнік Мечыслаў Экхард не дачакаўся вызваленьня. Немцы яго моцна катавалі, ён ня вытрымаў нялюдзкіх зьдзекаў і за дзень да акцыі Піўніка павесіўся ў камэры на шнурку, зробленым са сваёй кашулі. За акцыю Піўнік «Пануры» атрымаў званьне капітана й Virtuti Militari – найбольш ганаровы польскі ваенны ордэн.
Малады афіцэр прайшоў усю вайну й загінуў 16 чэрвеня 1944 году ў сутыкненьні зь гітлераўцамі каля вёскі Еўлашы – сёньня гэта Шчучынскі раён Гарадзенскай вобласьці. Пахавалі яго ў вёсцы Ваверка. У 1987 гадоў яго прах быў перанесены ў Польшчу.
У 2012 годзе міністар абароны Польшчы пасьмяротна павысіў Яна Піўніка «Панурага» да званьня палкоўніка.
Валеры Саўко

Роўна 75 гадоў таму польскія партызаны зьдзейсьнілі дзёрзкую акцыі ў акупаваным гітлераўцамі Пінску. 18 студзеня 1943 году яны напалі на нямецкую турму й вызвалілі сваіх калегаў, якія ўтрымліваліся ў засьценках.

Адной з нашумелых, дзёрзкіх і адважных акцый Арміі Краёвай, якой камандаваў афіцэр Ян Піўнік, быў папад на гітлераўскую турму ў Пінску. Нагадаем, да вайны беларускі Пінск уваходзіў у склад Палескага ваяводзтва Польшчы, таму на тэрыторыі рэгіёну актыўна дзейнічала Армія Краёва.

Ноччу з 7 на 8 лістапада 1941 году ў ваколіцы гарадка Сахачаў, які разьмешчаны каля Варшавы, на парашуце прызямліўся Ян Піўнік, падпольная мянушка «Пануры». Нарадзіўся ён ў 1912 годзе, да вайны служыў у паліцыі. У 1939 годзе, калі гітлераўцы напалі на Польшчу, змагаўся супраць агрэсараў у складзе ваенізаванага батальёну паліцыі. Пасьля паразы Польшчы яму ўдалося пакінуць акупаваную тэрыторыю й праз цэлую Эўропу трапіць у Вялікабрытанію, дзе прайшоў дывэрсійную падрыхтоўку для барацьбы ў тыле ворага.

Даваенны
Даваенны Пінск, 1930-я гады, Narodowe Archiwum Cyfrowe

У другой палове ў 1942 годзе каля Давыд-Гарадка немцы схапілі траіх афіцэраў Арміі Краёвай, якія накіроўвалі на зьдзяйсьненьне дывэрсіі. Адным зь іх быў паручнік Мечыслаў Экхард, які быў скінуты на парашуце ў верасьні 1942 году на акупаваную немцамі тэрыторыю па загаду. Ён быў важным афіцэрам, паколькі быў заангажаваны ў шырокамаштабную дывэрсійную апэрацыю Арміі Краёвай пад кодавай назвай «Вахляж» (Веер).

Дэпэша пра затрыманьне паручніка Экхарда трапіла ў Варшаву, і камандуючы Арміяй Краёвай генэрал Стэфан Равэцкі «Грот» аддаў загад вызваліць маладога афіцэра, нягледзячы на складанасьць заданьня. Тым часам у Варшаве якраз знаходзіўся іншы малады польскі афіцэр, тады паручнік Ян Піўнік «Пануры», які таксама быў закінуты зь Вялікабрытаніі на акупаваныя тэрыторыі для вядзеньня дывэрсійнай работы, і якому даручылі правядзеньне пінскай апэрацыі. Ён сабраў дывэрсійную групу ў складзе некалькіх дзясяткаў байцоў, узброеных аўтаматамі й гранатамі. Партызаны перамяшчаліся на двух грузавіках.

Ксёндз
Ксёндз Мар'ян Маеўскі (зьлева) й капітан Ян Піўнік «Пануры», 12 верасьня 1943 году

Адзін з грузавікоў пад'ехаў пад самыя вароты пінскай турмы, і паручнік Піўнік у форме афіцэра СС загадаў вартаўніку падняць шлагбаўм. Нямецкі салдат вагаўся, і тады Піўнік у грубай форме, амаль крыкам, паўтарыў загад. Шлагбаўм быў падняты. Салдаты Арміі Краёвай на тэрыторыі астрогу выскачылі ў машын і прыступілі да выкананьня заданьня. Спачатку яны здабылі ключы ад камэраў, пачалі іх адчыняць і выпускаць вязьняў. Дарэчы, турма была ўзятая без адзінага стрэлу! Камандаваньне Арміі Краёвай палічыла пінскую апэрацыю ўзорнай і пазьней яе ход выкарыстоўвала для падрыхтоўкі дывэрсантаў.

На жаль, паручнік Мечыслаў Экхард не дачакаўся вызваленьня. Немцы яго моцна катавалі, ён ня вытрымаў нялюдзкіх зьдзекаў і за дзень да акцыі Піўніка павесіўся ў камэры на шнурку, зробленым са сваёй кашулі. За акцыю Піўнік «Пануры» атрымаў званьне капітана й Virtuti Militari – найбольш ганаровы польскі ваенны ордэн.

Малады афіцэр прайшоў усю вайну й загінуў 16 чэрвеня 1944 году ў сутыкненьні зь гітлераўцамі каля вёскі Еўлашы – сёньня гэта Шчучынскі раён Гарадзенскай вобласьці. Пахавалі яго ў вёсцы Ваверка. У 1987 гадоў яго прах быў перанесены ў Польшчу.

У 2012 годзе міністар абароны Польшчы пасьмяротна павысіў Яна Піўніка «Панурага» да званьня палкоўніка.

Валеры Саўко

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт