У Варшаве адкрылі прыватны Музэй гарэлкі
У польскай сталіцы адкрылі прыватны Музэй гарэлкі. Ініцыятары адкрыцьця ўстановы кажуць, што яны б хацелі, каб пашырэньне ведаў пра алькагольны напой «атрымала культурны характар». Пры гэтым яны зазначаюць, што ўспрымаюць гарэлку як нацыянальнае багацьце з доўгай гісторыяй і традыцыяй.
Паводле ініцыятараў, цягам вякоў палякі шмат пілі, і таму зьявілася праблема алькагалізму й п'янства, хоць сама гарэлка – гэта напой «шляхетны, як францускі каньяк, шатляндзкае віскі альбо мэксыканская тэкіла».
Музэй працуе ў самым цэнтры польскай сталіцы, недалёка ад Тэатральнай плошчы. У фондах установы – 10 тыс. розных экспанатаў, у тым ліку старыя бутэлькі гарэлкі (пустыя й поўныя), кілішкі, графіны, этыкеткі, рэклямы й інш.
У польскай сталіцы адкрылі прыватны Музэй гарэлкі. Ініцыятары адкрыцьця ўстановы кажуць, што яны б хацелі, каб пашырэньне ведаў пра алькагольны напой «атрымала культурны характар». Пры гэтым яны зазначаюць, што ўспрымаюць гарэлку як нацыянальнае багацьце з доўгай гісторыяй і традыцыяй.
Паводле ініцыятараў, цягам вякоў палякі шмат пілі, і таму зьявілася праблема алькагалізму й п'янства, хоць сама гарэлка – гэта напой «шляхетны, як францускі каньяк, шатляндзкае віскі альбо мэксыканская тэкіла».
Музэй працуе ў самым цэнтры польскай сталіцы, недалёка ад Тэатральнай плошчы.
У фондах установы – 10 тыс. розных экспанатаў, у тым ліку старыя бутэлькі гарэлкі (пустыя й поўныя), кілішкі, графіны, этыкеткі, рэклямы й інш.
вс
фота: інфармацыйны матэрыял, прадастаўлены Музэем гарэлкі