Logo Polskiego Radia
Print

Польшча змагаецца з цыклёнам «Фрыдэрыке»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.01.2018 09:47
Найбольшыя страты цыклён нанёс у рэгіёнах на захадзе Польшчы, дзе сіла ветру дасягала 120 км/г.
Горад Шчэцін у палоне цыклёнуГорад Шчэцін у палоне цыклёнуPAP/Marcin Bielecki

За ўчарашні вечар і апошнюю ноч польская пажарная служба атрымала больш за 700 выклікаў у сувязі з моцным ветрам і сьнегападам, якія прынёс цыклён «Фрэдэрык». Выклікі тычыліся, у асноўным, сотняў паваленых ветрам дрэў. Два чалавекі атрымалі лёгкія раненьні ў выніку аварыі аўтобуса ў Вялікапольскім ваяводзтве на захадзе краіны. Найбольшыя шкоды цыклён нанёс у рэгіёнах на захадзе Польшчы, дзе сіла ветру дасягала 120 км/г.
Моцны вецер пашкодзіў 65 будынкаў, у тым ліку 45 жылых дамоў. З наступствамі непагадзі змагаюцца 3 800 пажарных і добраахвотнікаў.
У сувязі з сытуацыяй прэм'ер-міністр Польшча Матэвуш Маравецкі пачаў нараду зь міністрамі абароны, аховы здароўя й энэргетыкі.
Сёньня сіла ветру крыху зьменшыцца, хоць стнегапад ня спыніцца.

За ўчарашні вечар і апошнюю ноч польская пажарная служба атрымала больш за 700 выклікаў у сувязі з моцным ветрам і сьнегападам, якія прынёс цыклён «Фрыдэрыке». Выклікі тычыліся, у асноўным, сотняў паваленых ветрам дрэў. Два чалавекі атрымалі лёгкія раненьні ў выніку аварыі аўтобуса ў Вялікапольскім ваяводзтве на захадзе краіны. Найбольшыя страты цыклён нанёс у рэгіёнах на захадзе Польшчы, дзе сіла ветру дасягала 120 км/г.

Моцны вецер пашкодзіў 65 будынкаў, у тым ліку 45 жылых дамоў. З наступствамі непагадзі змагаюцца 3 800 пажарных і добраахвотнікаў.

У сувязі з сытуацыяй прэм'ер-міністр Польшча Матэвуш Маравецкі пачаў нараду зь міністрамі абароны, аховы здароўя й энэргетыкі.

Сёньня сіла ветру крыху зьменшыцца, хоць сьнегапад ня спыніцца.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт