Logo Polskiego Radia
Print

Польшча выдзеліла менскай школе 30 тыс. эўра (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.01.2018 07:31
Дзякуючы гэтаму ў навучальнай установе адкрыты сучасны кабінэт дакладных навук.
Пасол Конрад Паўлік (у цэнтры) сярод вучняў і пэдкалектывуПасол Конрад Паўлік (у цэнтры) сярод вучняў і пэдкалектыву

Польшча выдзеліла менскай школе 30 тыс. эўра
Дзякуючы гэтаму ў навучальнай установе адкрыты сучасны кабінэт дакладных навук.
У менскай сярэдняй школе №69 адкрыты сучасны кабінэт дакладных навук «Клюб адкрывальніка». Гэта ўдалося зрабіць дзякуючы праграме малых грантаў зь дзяржаўнага праекту «Польская дапамога». «Гэта адзін зь сямі праектаў, рэалізаваных у 2017 годзе пасольствам Польшчы ў Беларусі», – паведаміў польскі пасол Конрад Паўлік.
Праект дазваляе таксама настаўнікам менскай школы прымаць удзел у сэмінарах, арганізаваных варшаўскім Цэнтрам навукі «Капэрнік», і ўстанавіць кантакты з варшаўскай базавай школай №41, у якой таксама працуе «Клюб адкрывальніка».
Грашовая сума праекту, выдаткаванага са сродкаў «Польскай дапамогі», складае 30 тыс. эўра.
Амбасадар Паўлік выказаў спадзяваньне, што праект «дапаможа ў разьвіцьці міжшкольнага супрацоўніцтва паміж Менскам і Варшавай». У школе №69 вучні вывучаюць польскую мову ў якасьці замежнай, паведамляе Польскае агенцтва друку.

У менскай сярэдняй школе №69 адкрыты сучасны кабінэт дакладных навук «Клюб адкрывальніка». Гэта ўдалося зрабіць дзякуючы праграме малых грантаў зь дзяржаўнага праекту «Польская дапамога».

«Гэта адзін зь сямі праектаў, рэалізаваных у 2017 годзе пасольствам Польшчы ў Беларусі», – паведаміў польскі пасол Конрад Паўлік.

Праект дазваляе таксама настаўнікам менскай школы прымаць удзел у сэмінарах, арганізаваных варшаўскім Цэнтрам навукі «Капэрнік», і ўстанавіць кантакты з варшаўскай базавай школай №41, у якой таксама працуе «Клюб адкрывальніка».

Грашовая сума праекту, выдаткаванага са сродкаў «Польскай дапамогі», складае 30 тыс. эўра.Амбасадар Паўлік выказаў спадзяваньне, што праект «дапаможа ў разьвіцьці міжшкольнага супрацоўніцтва паміж Менскам і Варшавай».

У школе №69 вучні вывучаюць польскую мову ў якасьці замежнай, паведамляе Польскае агенцтва друку.

вс

фота: пасольства Польшчы ў Беларусі

/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт