Logo Polskiego Radia
Print

„Кошт паніжэньня пэнсійнага ўзросту не перавысіць прагназаванага”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.01.2018 14:59
Пра гэта паведаміла міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска.
Mіністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска. Mіністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска. PAP/Lech Muszyński

„Кошт паніжэньня пэнсійнага ўзросту не перавысіць прагназаванага”
Пра гэта паведаміла міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска.
„Фінансавыя наступствы зьніжэньня пэнсійнага ўзросту ў Польшчы не перавысяць прагнозаў”, - падкрэсьліла міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska). Яна адзначыла, што заявы аб выхадзе на пэнсію паводле новых правілаў падалі ў асноўным прафэсійна неактыўныя асобы.
Толькі 40% заяваў датычыла прафэсійна актыўных палякаў. 60% заяваў перадалі асобы, якія ўжо атрымліваюць пэнсіі, перадпэнсійную дапамогу, або зарэгістраваныя ў службах занятасьці, як беспрацоўныя.
„Казаць пра тое, як гэта паўплывае на рынак працы абсалютна заўчасна”, - падкрэсьліла міністар Рафальска. Яна дадала, што напэўна фінансавыя наступствы не перавысяць прагназаваных.
Паводле ўступных ацэнак, у 2017-2021 гадах законапраект па зьніжэньні ўзросту выхаду на пэнсію меў каштаваць дзяржаве 54 мільярды злотых (амаль 13 мільярдаў эўра).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт