Электронная сыстэма аховы здароўя ў Латвіі стала ахвярай кібэратакі
Гаворка ідзе пра тое, што цягам адной сэкунды ў сыстэму паступілі тысячы просьбаў выпісаць рэцэпт.
Электронная сыстэма аховы здароўя ў Латвіі стала ахвярай кібэратакі, паведаміла тамтэйшае Міністэрства аховы здароўя.
Латышы кажуць, што гэта была сплянаваная буйнамаштабная атака. Гаворка ідзе пра тое, што цягам адной сэкунды ў сыстэму паступілі тысячы просьбаў выпісаць рэцэпт. „Гэта для сыстэмы нестандартная зьяв”, - паведаміў прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Латвіі. Ён дадаў, што працягваецца расьсьледаваньне па гэтай справе.
У выніку разьбіральніцтва ўдалося высьветліць, што просьбы выпісаць рэцэпт былі адпраўленыя з кампутараў у больш чым 20 краінах сьвету, у тым ліку ў Афрыцы й Эўразьвязе.
Чыноўнікі гарантуюць, што падчас кібэратакі не дайшло да ўцечкі ніякіх дадзеных, а сайт, які зьяўляецца часткай сыстэмы, быў неадкладна адключаны.
Хоць сыстэма была нанава запушчана на працягу некалькіх гадзін, то ейная функцыянальнасьць моцна пацярпела. У гэткай сытуацыі латышы былі прымушаныя вярнуцца да традыцыйнай сыстэмы выпісваньня папяровых рэцэптаў.
Электронная сыстэма аховы здароўя ў Латвіі пачала дзейнічаць у 2016 годзе. З пачатку студзеня бягучага году да яе былі падключаныя ўсе ўстановы аховы здароўя ў краіне.
аз
Электронная сыстэма аховы здароўя ў Латвіі стала ахвярай кібэратакі, паведаміла тамтэйшае Міністэрства аховы здароўя.
Латышы кажуць, што гэта была сплянаваная буйнамаштабная атака. Гаворка ідзе пра тое, што цягам адной сэкунды ў сыстэму паступілі тысячы просьбаў выпісаць рэцэпт. „Гэта для сыстэмы нестандартная зьявa”, - паведаміў прэс-сакратар
Міністэрства аховы здароўя Латвіі. Ён дадаў, што працягваецца расьсьледаваньне па гэтай справе. У выніку разьбіральніцтва ўдалося высьветліць, што просьбы выпісаць рэцэпт былі адпраўленыя з кампутараў у больш чым 20 краінах сьвету, у тым ліку ў Афрыцы й Эўразьвязе.