Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда сустрэўся з прадстаўнікамі меншасьцяў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.01.2018 08:17
Прэзыдэнт: Шматлікія прадстаўнікі розных рэлігій і нацыянальнасьцей цягам вякоў змагаліся за Рэч Паспалітую.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Анджэй Дуда сустрэўся з прадстаўнікамі меншасьцяў
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з прадстаўнікамі рэлігійных і нацыянальных ды этнічных меншасьцяў, якія пражываюць у краіне. Галаву польскай дзяржавы падчас спатканьня суправаджала жонка Агата Корнхаўзэр-Дуда.
На сустрэчы, якая была прымеркаваная да Новага году, Анджэй Дуда нагадаў, што шматлікія прадстаўнікі розных рэлігій і нацыянальнасьцей цягам вякоў змагаліся за Рэч Паспалітую й за тое, каб Польшча была свабоднай і незалежнай краінай. Кіраўнік Польшчы зазначыў, што сёньня дзяржава гарантуе ўсім сваім грамадзянам бясьпеку й магчымасьць спакойнага й нармальнага функцыянаваньня.
Выступаючы на сустрэчы, прэзыдэнт Дуда сказаў, што наглядным сымбалем колішняй шматнацыянальнай Рэчы Паспалітай могуць быць вайсковыя могілкі, дзе побач знаходзяцца магілы з рознымі помнікамі, на якіх бачныя напісы лацінскімі літарамі й кірыліцай, і на якіх ёсьць ня толькі выявы крыжоў, але й таксама Паўмесяца ды зоркі Давіда.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з прадстаўнікамі рэлігійных і нацыянальных ды этнічных меншасьцяў, якія пражываюць у краіне. Галаву польскай дзяржавы падчас спатканьня суправаджала жонка Агата Корнхаўзэр-Дуда.

На сустрэчы, якая была прымеркаваная да Новага году, Анджэй Дуда нагадаў, што шматлікія прадстаўнікі розных рэлігій і нацыянальнасьцей цягам вякоў змагаліся за Рэч Паспалітую й за тое, каб Польшча была свабоднай і незалежнай краінай.

Кіраўнік Польшчы зазначыў, што сёньня дзяржава гарантуе ўсім сваім грамадзянам бясьпеку й магчымасьць спакойнага й нармальнага функцыянаваньня.

Выступаючы на сустрэчы, прэзыдэнт Дуда сказаў, што наглядным сымбалем колішняй шматнацыянальнай Рэчы Паспалітай могуць быць вайсковыя могілкі, дзе побач знаходзяцца магілы з рознымі помнікамі, на якіх бачныя напісы лацінскімі літарамі й кірыліцай, і на якіх ёсьць ня толькі выявы крыжоў, але й таксама Паўмесяца ды зоркі Давіда.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт