Logo Polskiego Radia
Print

На дабрачыннай акцыі палякі сабралі 20 млн эўра

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.01.2018 12:03
«Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі» зьбірае грошы на абсталяваньне для дзіцячых шпіталяў.
Фінал акцыі "Вялікага аркестру сьвяточнай дапамогі" ў Варшаве.Фінал акцыі "Вялікага аркестру сьвяточнай дапамогі" ў Варшаве.PAP/Bartłomiej Zborowski

Больш за 81 мільён злотых (крыху менш за 20 мільёнаў эўра) сабралі палякі на агульнанацыянальнай дабрачыннай акцыі, якую ўжо ў 26 раз зладзіў фонд «Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі». Больш за 120 тысячаў валянцёраў зьбіралі грошы на вуліцах гарадоў. Падчас збору грошай па ўсёй краіне праходзілі канцэрты, пікнікі й дабрачынныя аўкцыёны.

Апоўначы на рахунку фонду значыўся 81 мільён злотых. Мінулагодняя акцыя збору грошай скончылася з вынікам у 62 мільёны. А агульным вынікам мінулага году сталі 105 мільёнаў злотых ахвяраваньняў. Канчатковыя вынікі збору сродкаў стануць вядомыя ў пачатку сакавіка.

«Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі» у гэтым годзе зьбіраў ахвяраваньні на апаратуру, неабходную для лячэньня неданошаных дзяцей: інкубатары, апараты вэнтыляцыі лёгкіх, апаратуру ўльтрагукавога дасьледаваньня і інш.

Дабрачынныя канцэрты прайшлі ў Варшаве, Беластоку, Шчэціне, Кельцах, Быдгашчы, Лодзі, Жэшаве й іншых гарадах.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт