У Паўднёвакітайскім моры затануў палаючы танкер
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
14.01.2018 16:21
Дрэйфуючы танкер гарэў амаль тыдзень – ніхто з экіпажу не выжыў.
PAP/EPA/SOUTH KOREA COAST GUARD / HANDOUT
Іранскі танкер Sanchi, які загарэўся пасьля сутыкненьня з сухагрузам, затануў непадалёк ад тэрытарыяльных водаў Японіі. Ніхто з 32 сябраў экіпажа не выжыў. Пра гэта паведаміла кітайскае дзяржаўнае тэлебачаньне. Карабель амаль тыдзень гарэў ля ўзьбярэжжа Кітая. Ён перавозіў нафту з Ірана ў Паўднёвую Карэю.
8 студзеня танкер, які перавозіў каля мільёна тонаў нафты вартасьцю ў 60 мільёнаў даляраў, сутыкнуўся з кітайскім сухагрузам Crystal, які перавозіў збожжа. У выніку сутыкненьня на танкеры ўспыхнуў пажар. Карабель гарэў амаль тыдзень, на яго борце адбыўся выбух.
Падчас сутыкненьня на танкеры знаходзіліся 32 чалавекі – грамадзяне Ірану і Банглядэш. Ратаўнікам удалося знайсьці целы толькі трох ахвяраў.
IAR/ап