Польшча плянуе павялічыць дапамогу бежанцам у Ярданіі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.01.2018 14:08
Каб ацаніць бягучыя патрэбы, у Ярданію накіравалася міністар па справах гуманітарнай дапамогі.
Польшча плянуе павялічыць дапамогу бежанцам у Ярданіі.PAP/Leszek Szymański
Польшча плянуе павялічыць дапамогу бежанцам у Ярданіі
Ацаніць бягучыя патрэбы ў Ярданію накіравалася міністар па справах гуманітарнай дапамогі Бэата Шыдла.
Міністар па справах гуманітарнай дапамогі Бэата Кэмпа (Beata Kempa) накіраваляся зь візытам у Ярданію. Мэтай ейнай паездкі зьяўляецца вызначэньне сфэраў, у якіх польскі ўрад можа аказваць дапамогу бежанцам у гэтым рэгіёне.
Перад вылетам з Варшавы міністар Кэмпа паведаміла, што ў Ярданіі яна сустрэнецца зь міністрам па пытаньнях плянаваньня й міжнароднага супрацоўніцтва.
„Я зьбіраюся пагаварыць зь ім пра патрэбы бежанцаў у Ярданіі” – заявіла міністар Кэмпа. Прадстаўніца польскага ўраду сустрэнецца таксама зь кіраўніком місіі Эўразьвязу й рэгіянальным прадстаўніком ЮНІСЭФ.
Падчас свайго візыту міністар Кэмпа плянуе наведаць два лягеры для ўцекачоў. Яна дадала, што ў апошнім часе Польшча накіравала ў Ярданію гуманітарную дапамогу на суму каля 17 млн злотых. Апрача таго дадатковыя сродкі з Польшчы былі перададзеныя на Блізкі Усход, напрыклад, за пасярэдніцтвам Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку.
„У нас ёсьць амбіцыі павялічыць гэтую дапамогу”, - заявіла Бэата Кэмпа.
аз
Міністар па справах гуманітарнай дапамогі Бэата Кэмпа (Beata Kempa) накіраваляся зь візытам у Ярданію. Мэтай ейнай паездкі зьяўляецца вызначэньне сфэраў, у якіх польскі ўрад можа аказваць дапамогу бежанцам у гэтым рэгіёне.
Перад вылетам з Варшавы міністар Кэмпа паведаміла, што ў Ярданіі яна сустрэнецца зь міністрам па пытаньнях плянаваньня й міжнароднага супрацоўніцтва.
„Я зьбіраюся пагаварыць зь ім пра патрэбы бежанцаў у Ярданіі” – заявіла міністар Кэмпа. Прадстаўніца польскага ўраду сустрэнецца таксама зь кіраўніком місіі Эўразьвязу й рэгіянальным прадстаўніком ЮНІСЭФ.
Падчас свайго візыту міністар Кэмпа плянуе наведаць два лягеры для ўцекачоў. Яна дадала, што ў апошнім часе Польшча накіравала ў Ярданію гуманітарную дапамогу на суму каля 17 млн злотых. Апрача таго, дадатковыя сродкі з Польшчы былі перададзеныя на Блізкі Ўсход, напрыклад, за пасярэдніцтвам Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку.
„У нас ёсьць амбіцыі павялічыць гэтую дапамогу”, - заявіла Бэата Кэмпа.
аз