Расея: кандыдаты ў прэзыдэнты пачынаюць збор подпісаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.01.2018 11:37
Цэнтральная выбарчая камісія Расеі не адобрыла кандыдатуры лідара апазыцыі Аляксея Навальнага.
Расея: кандыдаты ў прэзыдэнты пачынаюць збор подпісаў. PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV
Расея: кандыдаты ў прэзыдэнты пачынаюць збор подпісаў
Цэнтральная выбарчая камісія Расеі не адобрыла кандыдатуры лідара апазыцыі Аляксея Навальнага.
У Расеі завяршылася рэгістрацыя заяваў кандыдатаў, якія хочуць балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах. Пакуль Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала 16 асобаў, у тым ліку дзеючага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.
Паводле афіцыйных дадзеных, 15 чалавек хацелі балятавацца на выбарах у якасьці незалежных кандыдатаў. Аднак згоду атрымалі толькі Ўладзімір Пуцін і заслужаны расейскі вынаходнік Уладзімір Міхайлаў.
У сваю чаргу Цэнтральная выбарчая камісія не адобрыла кандыдатуры лідара апазыцыі Аляксея Навальнага. Палітык быў пазбаўлены права балятавацца на выбарах з-за судзімасьці.
Сваіх кандыдатаў высунулі таксама 24 партый.
Паводле расейскага выбарчага заканадаўства, незалежныя кандыдаты павінны да 31 студзеня сабраць 300 тысяч подпісаў падтрымкі. Кандыдаты ад палітычных арганізацый – па 100 тысяч. Ад гэтага абавязку вызваленыя кандыдаты, якія зьяўляюцца членамі Дзярждуму.
аз