Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія можа ўзалежніць выплату сродкаў aд прынцыпу вяршэнства закона

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.01.2018 09:17
Гюнтэр Этынгер: Гэткая магчымасьць упершыню разглядалася падчас паседжаньня камісiі.
pixabay.com/Public Domain CC0


У траўні Эўрапейская камісія прыме рашэньне, ці спалучыць выплату сродкаў з фондаў ЭЗ з захаваньнем прынцыпу вяршэнства закона ў краінах-членах Эўразьвязу. Пра гэта паведаміў камісар па справах бюджэту Гюнтэр Этынгер.

Упершыню камісія разглядала гэткую магчымасьць. У траўні яна павінна прадставіць праект новага 7-гадовага бюджэту, які будзе дзейнічаць пасьля 2020 году.

Ідэя паставіць выплату сродкаў з фондаў ЭЗ у залежнасьць ад пашаны прынцыпу вяршэнства закона ў чальцоўскіх краінах узьнікла ў Бэрліне й Парыжы. Аднак сама камісія дагэтуль пазьбягала рашучых заяваў па гэтай справе.

Цяпер упершыню камісар Гюнтэр Этынгер пацьвердзіў, што гэткая ідэя разглядалася на паседжаньні камісіі.

„Альбо вяршэнства закона й незалежнасьць судовай сыстэмы будуць умовай выдзяленьня грашовых сродкаў зь бюджэту ЭЗ, або гарантыі вяршэнства закона будуць умовай выдзяленьня дадатковых сродкаў”, - сказаў эўракамісар.

Пра тое, ці такая ўмова увойдзе ў сілу, вырашаць краіны-члены шляхам перамоваў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт