Logo Polskiego Radia
Print

Маравецкі: Польшча дакажа, што дапамагае ўцекачам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.01.2018 12:17
Пра гэта пасьля сустрэчы ў Брусэлі з Жан-Клёдам Юнкерам заявіў кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі.
Маравецкі: Польшча дакажа, што дапамагае ўцекачам.Маравецкі: Польшча дакажа, што дапамагае ўцекачам. PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Маравецкі: Польшча дакажа, што дапамагае ўцекачам
Пра гэта пасьля сустрэчы ў Брусэлі з Жан-Клёдам Юнкерам заявіў кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі.
Польшча плянуе сабраць і падсумаваць статыстычныя дадзеныя, каб даказаць, што яна дапамагае ўцекачам з Усходу й аказвае ім сваю салідарнасьць. Пра гэта пасьля ўчарашняй сустрэчы са старшынём Эўракамісіі Жан-Клёдам Юнкерам заявіў прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki).
Міграцыйны крызыс быў адным з тэмаў сустрэчы абодвух палітыкаў. Нагадаем, Брусэль абвінаваціў Варшаву ў адсутнасьці салідарнасьці ў сувязі з адмовай прымаць бежанцаў з Афрыкі й Блізкага Ўсходу.
Прэм'ер Маравецкі падкрэсьліваў, што Польшча ўжо дапамагае ўкраінцам, якія зьбеглі з Украіны пасьля расейскай агрэсіі.
„Польшча прыняла больш за мільён людзей з Украіны. У пераважнай большасьці, гэта людзі, якія прыехалі на працу. Тым ня менш, нават сярод іх ёсьць тысячы жыхароў рэгіёнаў ахопленых вайной, без даху над галавой, то бок клясычных бежанцаў з рэгіёну ўсходняй Украіны” - сказаў прэм'ер-міністар.
Кіраўнік польскага ўраду дадаў, што Польшча падсумуе статыстычныя дадзеныя, датычныя бежанцаў, каб у будучыні больш выдатна прэзэнтаваць у Брусэлі сваю пазыцыю па гэтай справе.
„Можа тады мы здолеем даказаць, што гэта таксама важны аспэкт салідарнасьці, які мы эфэктыўна рэалізуем”, - дадаў Матэвуш Маравецкі. Ён таксама нагадаў, што ў мінулым Польшча дапамагала ўцекачам з Чачні.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт