Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт і прэм'ер зьвярнуліся да вернікаў усходніх абрадаў з нагоды Раства

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2018 11:10
Яны жадалі ім міру, трывалай і глыбокай надзеі, а таксама сямейнага сьвяткаваньня Калядаў.
Прэзыдэнт і прэм'ер зьвярнуліся да вернікаў усходніх абрадаў з нагоды Раства.Прэзыдэнт і прэм'ер зьвярнуліся да вернікаў усходніх абрадаў з нагоды Раства.PAP/Andrzej Grygiel

Прэзыдэнт і прэм'ер зьвярнуліся да вернікаў усходніх абрадаў з нагоды Раства
Яны жадалі ім міру, трывалай і глыбокай надзеі, а таксама сямейнага сьвяткаваньня Калядаў.
Праваслаўныя, а таксама вернікі іншых Цэркваў усходніх абрадаў, у тым ліку грэка-католікі й стараверы, сьвяткуюць сёньня першы дзень Калядаў. З гэтай нагоды прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда пажадаў ім міру й трывалай і глыбокай надзеі.
„З нагоды Раства жадаю ўсім вернікам Цэркваў усходніх абрадаў шмат радасьці, якая зьвязана зь сямейным сьвяткаваньнем гэтага асаблівага часу”, - напісаў прэзыдэнт Польшчы.
У сваю чаргу прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі пажадаў усім поўных радасьці Калядаў і нагадаў, што Царквы ўсходніх абрадаў узбагачаюць польскую культуру й нацыянальную ідэнтычнасьць.
Праваслаўныя й вернікі іншых Цэркваў усходніх абрадаў, у тым ліку грэка-католікі й стараверы сьвяткуюць Раство паводле юліянскага календара.
Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, падчас апошняга перапісу насельніцтва пра сваё праваслаўнае веравызнаньне заявілі 156 тыс. чалавек.
У сваю чаргу ерархі ацэньваюць колькасьць вернікаў Цэркваў усходніх абрадаў у Польшчы на 450-500 тыс. чалавек.
аз

Праваслаўныя, а таксама вернікі іншых Цэркваў усходніх абрадаў, у тым ліку грэка-католікі й стараверы, сьвяткуюць сёньня першы дзень Калядаў. З гэтай нагоды прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда пажадаў ім міру, трывалай і глыбокай надзеі.

„З нагоды Раства жадаю ўсім вернікам Цэркваў усходніх абрадаў шмат радасьці, якая зьвязана зь сямейным сьвяткаваньнем гэтага асаблівага часу”, - напісаў прэзыдэнт Польшчы.

У сваю чаргу прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі пажадаў усім поўных радасьці Калядаў і нагадаў, што Царквы ўсходніх абрадаў узбагачаюць польскую культуру й нацыянальную ідэнтычнасьць.

Праваслаўныя й вернікі іншых Цэркваў усходніх абрадаў, у тым ліку грэка-католікі й стараверы сьвяткуюць Раство паводле юліянскага календара.

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, падчас апошняга перапісу насельніцтва пра сваё праваслаўнае веравызнаньне заявілі 156 тыс. чалавек.

У сваю чаргу ерархі ацэньваюць колькасьць вернікаў Цэркваў усходніх абрадаў у Польшчы на 450-500 тыс. чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт