У 2017 годзе ў Беларусі польскую мову вывучала 13 тысяч чалавек
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.12.2017 15:31
Гэта невялікі рост у параўнаньні з мінулым годам.
pixabay.com/CC0 Creative Commons
Гэта было дасягнута дзякуючы пашырэньню выкладаньня польскай мовы ў недзяржаўных школах.
Старшыня арганізацыі «Polska Macierz Szkolna» у Беларусі Станіслаў Сянкевіч сказаў Польскаму Радыё, што 2017 год прайшоў на захадах польскага боку за не пагаршэньне ўзроўню веданьня польскай мовы. Арганізацыя ініцыявала шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на разьвіцьцё польскай мовы, такіх як дэкляматарскі конкурс «Kresy» або конкурс на лепшага настаўніка польскай мовы.
Станіслаў Сянкевіч бачыць пагрозу для пашырэньня вывучэньня польскай мовы. Апошнім часам беларускія ўлады імкнуцца скараціць навучаньне польскай мове ў каталіцкіх парафіях.
«Polska Macierz Szkolna» у будучым годзе плянуе рэгістраваць новыя аддзяленьні арганізацыі, між іншым у Віцебску.
яс