Дзяржаўная пазыка Беларусі вырасла на 5 мільярдаў рублёў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        31.12.2017 09:03
                    
                                 
                
                
                    Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 сьнежня склала 42 мільярды рублёў.
                
                
                    
                        
Foto:pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 сьнежня склала 42 мільярды рублёў і павялічылася ў параўнаньні з пачаткам года на 5 мільярдаў рублёў або на 14,4%, паведамляе TUT.by са спасылкай на Міністэрства фінансаў.
Зьнешняя дзяржаўная пазыка па стане на 1 сьнежня склала 16,6 мільярда даляраў і вырасла амаль на 3 мільярды даляраў, або на 21%.
Беларусь прыцягнула замежныя займы на суму 3,769 мільярда даляраў. На пагашэньне зьнешняй дзяржаўнай пазыкі пайшло 915 мільёнаў даляраў.
Унутраная дзяржпазыка наадварот зьменшылася і склала па стане на 1 сьнежня 9 мільярдаў рублёў.
Налета ўрад плянуе патраціць на абслугоўваньне дзяржпазыкі 2,5 мільярда рублёў, што на 25% вышэй за ацэнку 2017 года. Плацяжы па абслугоўваньні зьнешняй дзяржпазыкі павялічацца ў параўнаньні з 2017 годам на 234 мільёнаў даляраў.
Што да пагашэньня дзяржпазыкі, то краіна плянуе патраціць 5,5 мільярда рублёў. Большая частка ад гэтай сумы (4,346 мільярда) пойдзе на пагашэньне зьнешняй пазыкі.
euroradio.fm/яс