Logo Polskiego Radia
Print

У 2018 годзе LOT плянуе перавезьці 10 млн пасажыраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.12.2017 12:01
Паводле агульных ацэнак, прыбытак авіякампаніі LOT за 2017 год складзе амаль 71,5 мільёна эўра.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

У 2018 годзе LOT плянуе перавезьці 10 мльн пасажыраў
Паводле агульных ацэнак, прыбытак авіякампаніі LOT за 2017 год складзе амаль 71,5 мільёна эўра.
У 2018 годзе польская авіякампанія LOT плянуе перавезьці 10 мільёнаў пасажыраў. Дзяржаўны авіяперавозчык адкрывае новыя маршруты й павялічвае колькасьць рэйсаў на ўжо існуючых.
Паводле прэс-сакратара LOT Адрыяна Кубіцкага (Adrian Kubicki), у сярэдзіне траўня з Варшавы адправіцца першы прамы самалёт у Сынгапур. Ён падкрэсьліў, што аэрапорт у Сынгапуры зьяўляецца месцам перасадкі для тых, хто падарожнічае, між іншым, у Аўстралію й Новай Зэляндыю.
Сярод новых маршрутаў, якія плянуе LOT, варта ўзгадаць таксама Дуброўнік, Коўна й Нюрнбэрг, а таксама маршрут з Жэшава ў Нью-Ёрк і Ізраіль. У траўні LOT запусьціць рэйсы з Будапэшта ў Нью-Ёрк і Чыкага.
Самы важны аэрапортам для авіякампаніі застаецца ў сталічным аэрапорт імя Фрыдэрык Шапэна, які сёлета абслужыў больш за 15,5 мільёна пасажыраў.
Паводле агульных ацэнак, прыбытак авіякампаніі LOT за 2017 год складзе амаль 300 мільёнаў злотых (71,5 мільёна эўра). У 2016 годзе кампанія выпрацавала амаль 200 мільёнаў злотых (47,7 мільёнаў эўра) прыбытку.
аз

У 2018 годзе польская авіякампанія LOT плянуе перавезьці 10 мільёнаў пасажыраў. Дзяржаўны авіяперавозчык адкрывае новыя маршруты й павялічвае колькасьць рэйсаў па ўжо існуючых.

Паводле прэс-сакратара LOT Адрыяна Кубіцкага (Adrian Kubicki), у сярэдзіне траўня з Варшавы адправіцца першы прамы самалёт у Сынгапур. Ён падкрэсьліў, што аэрапорт у Сынгапуры зьяўляецца месцам перасадкі для тых, хто падарожнічае, між іншым, у Аўстралію й Новай Зэляндыю.

Сярод новых маршрутаў, якія плянуе LOT, варта ўзгадаць таксама Дуброўнік, Коўна й Нюрнбэрг, а таксама маршрут з Жэшава ў Нью-Ёрк і Ізраіль. У траўні LOT запусьціць рэйсы з Будапэшта ў Нью-Ёрк і Чыкага.

Самым важным аэрапортам для авіякампаніі застаецца сталічны аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна, які сёлета абслужыў больш за 15,5 мільёна пасажыраў.

Паводле агульных ацэнак, прыбытак авіякампаніі LOT за 2017 год складзе амаль 300 мільёнаў злотых (71,5 мільёна эўра). У 2016 годзе кампанія выпрацавала амаль 200 мільёнаў злотых (47,7 мільёнаў эўра) прыбытку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт