На мадэрнізацыю арміі Польшча выдаткавала 5 млрд эўра
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.12.2017 15:44
Міністар Мацярэвіч падкрэсьліў, што 13 з 20 мільярдаў злотых атрымалі айчынныя вытворцы.
На мадэрнізацыю арміі Польшча выдаткавала 5 млд эўра. PAP/Jacek Bednarczyk
На мадэрнізацыю арміі Польшча выдаткавала 5 млд эўра
Міністар Мацярэвіч падкрэсьліў, што 13 з 20 мільярдаў злотых атрымалі айчынныя вытворцы.
На працягу двух апошніх гадоў на мадэрнізацыю арміі й абарону былі выдаткаваныя ўсе, прызначаныя на гэтую мэту сродкі, паведаміў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz).
Міністар падкрэсьліў, што 13 з 20 мільярдаў злотых атрымалі айчынныя вытворцы.
„Грошы польскіх падаткаплатнікаў былі выдаткаваныя ў Польшчы. Гэта важнае ня толькі для польскай прамысловасьці. Перш за ўсё, для нас важнае разьвіцьцё польскай эканомікі”, - сказаў Антоні Мацярэвіч.
Як паведамляе Міністэрства нацыянальнай абароны, цягам двух апошніх гадоў былі заключаныя 250 дагавораў на мадэрнізацыю на суму каля 20 мільярдаў злотых ( больш за 4 мільярды 773 мільёны эўра). У тым ліку 160 зь іх на суму 13 мільярдаў злотых ( больш за 3 мільярды 102 мільёны эўра) былі заключаныя з польскімі прадпрыемствамі.
Сёлетні бюджэт Міністэрства нацыянальнай абароны склаў звыш 37 мільярдаў злотых ( больш за 8 мільярдаў 830 мільёнаў эўра).
аз
На працягу двух апошніх гадоў на мадэрнізацыю арміі й абарону былі выдаткаваныя ўсе, прызначаныя на гэтую мэту сродкі, паведаміў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz).
Міністар падкрэсьліў, што 13 з 20 мільярдаў злотых атрымалі айчынныя вытворцы.
„Грошы польскіх падаткаплатнікаў былі выдаткаваныя ў Польшчы. Гэта важна ня толькі для польскай прамысловасьці. Перш за ўсё, для нас важнае разьвіцьцё польскай эканомікі”, - сказаў Антоні Мацярэвіч.
Як паведамляе Міністэрства нацыянальнай абароны, цягам двух апошніх гадоў былі заключаныя 250 дагавораў на мадэрнізацыю на суму каля 20 мільярдаў злотых (больш за 4 мільярды 773 мільёны эўра). У тым ліку 160 зь іх на суму 13 мільярдаў злотых (больш за 3 мільярды 102 мільёны эўра) былі заключаныя з польскімі прадпрыемствамі.
Сёлетні бюджэт Міністэрства нацыянальнай абароны склаў звыш 37 мільярдаў злотых (больш за 8 мільярдаў 830 мільёнаў эўра).
аз