Logo Polskiego Radia
Print

Польскага прэм’ера запрасілі ў Кіеў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.12.2017 11:50
Польшча і Ўкраіна арыентаваныя на дыялёг і стратэгічнае партнэрства, пацьвердзіў Ўладзімер Гройсман.
Польскага прэм’ера запрасілі ў Кіеў.Польскага прэм’ера запрасілі ў Кіеў.PAP/Paweł Supernak

Польскага прэм’ера запрасілі ў Кіеў
Польшча і Ўкраіна арыентаваныя на дыялёг і стратэгічнае партнэрства, пацьвердзіў Ўладзімер Гройсман.
Прэм'ер-міністар Украіны Ўладзімер Гройсман заявіў у сераду, што запрасіў кіраўніка польскага ўраду Матэвуша Маравецкага наведаць Украіну.
Як паведаміла прэс-сакратар польскага ўраду Яанна Капціньска (Joanna Kopcińska), прэм’ер Гройсман павіншаваў Матэвуша Маравецкага з нагоды ўступленьня на пасаду кіраўніка ўраду.
Абодва палітыкі таксама пацьвердзілі важнасьць паглыбленьня двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, бясьпекі, культуры й многіх іншых. А таксама ўказалі на неабходнасьць працягваньня гістарычнага дыялёгу.
„Прэм'ер Маравецкі пацьвердзіў, што Польшча падтрымлівае эўраатлянтычныя імкненьні Ўкраіны”, - дадала прэс-сакратар польскага ўраду.
У сваю чаргу прэм’ер Украіны Ўладзімер Гройсман паведаміў у Фэйсбуку, што правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Польшчы, падчас якой абодва бакі пацьвердзілі, што яны арыентаваныя на дыялёг і стратэгічнае партнэрства.
„Я запрасіў свайго калегу наведаць Кіеў у зручны для яго час”, - напісаў прэм'ер-міністар Украіны.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт