Польская армія атрымае новыя караблі
Агульны кошт кантракту складае каля 2 мільярдаў злотых.
Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы падпісала кантракт на будаўніцтва двух эсьмінцаў і аднаго выратавальнага карабля. Іх агульны кошт складае каля 2 мільярдаў злотых.
Намесьнік міністра нацыянальнай абароны Барташ Каўнацкі (Bartosz Kownacki) падкрэсьліў, што гэтыя кантракты зьяўляюцца важным крокам на шляху да аднаўленьня патэнцыялу польскай суднабудаўнічай прамысловасьці.
Паводле яго, рэалізацыяй заказаў зоймуцца, як прыватныя кампаніі, напрыклад, Remontowa Shipbuilding, так і дзяржаўныя, якія належаць да Прадпрыемстваў польскага ваеннага комплексу.
Сучасны эсьмінец прызначаны для вядзеньня баявых дзеяньняў у Балтыйскім і Паўночным морах, а таксама ў іншых месцах у рамках сумесных ваенна-марскіх сілы NATO.
Выратавальны карабель прызначаны для падрыхтоўкі кадраў і апэрацыйных дзеяньняў, у тым ліку аказаньня дапамогі экіпажу пашкоджанай падводнай лодкі.
аз
Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы падпісала кантракт на будаўніцтва двух эсьмінцаў і аднаго выратавальнага карабля. Іх агульны кошт складае каля 2 мільярдаў злотых.
Намесьнік міністра нацыянальнай абароны Барташ Каўнацкі (Bartosz Kownacki) падкрэсьліў, што гэтыя кантракты зьяўляюцца важным крокам на шляху да аднаўленьня патэнцыялу польскай суднабудаўнічай прамысловасьці.
Паводле яго, рэалізацыяй заказаў зоймуцца, як прыватныя кампаніі, напрыклад, Remontowa Shipbuilding, так і дзяржаўныя, якія належаць прадпрыемствам польскага ваеннага комплексу.
Сучасны эсьмінец прызначаны для вядзеньня баявых дзеяньняў у Балтыйскім і Паўночным морах, а таксама ў іншых месцах у рамках сумесных ваенна-марскіх сілаў NATO. Выратавальны карабель прызначаны для падрыхтоўкі кадраў і апэрацыйных дзеяньняў, у тым ліку аказаньня дапамогі экіпажу пашкоджанай падводнай лодкі.
аз