У Індыйскім акіяне выратавалі польскага марака
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.12.2017 14:15
                    
                                 
                
                
                    54-гадовы паляк на працягу сямі месяцаў дрэйфаваў паміж выспамі.
                
                
                    
                        
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          
У Індыйскім акіяне выратавалі польскага марака
54-гадовы паляк на працягу сямі месяцаў дрэйфаваў паміж выспамі.
Каля выспы Рэюньён у Індыйскім акіяне француская берагавая варта выратавала польскага марака. 54-гадовы мужчына на працягу сямі месяцаў дрэйфаваў паміж выспамі.
Паводле станцыі FranceInfo, марак, якога завуць Збігнеў, у траўні адправіўся з Каморскіх выспаў і накіраваўся ў бок Паўднёвай Афрыкі, дзе намерваўся працаваць. Аднак яго яхта была пашкоджана й мужчына страціў сувязь ды навігацыю.
Няшчасны марак харчаваўся кітайскім супам. На яхце яго суправаджаў кот.
аз
 Каля выспы Рэюньён у Індыйскім акіяне француская берагавая варта выратавала польскага марака. 54-гадовы мужчына на працягу сямі месяцаў дрэйфаваў паміж выспамі.
Паводле станцыі FranceInfo, марак, якога завуць Збігнеў, у траўні адправіўся з Каморскіх выспаў і накіраваўся ў бок Паўднёвай Афрыкі, дзе намераваўся працаваць. Аднак ягоная яхта была пашкоджаная й мужчына страціў сувязь ды навігацыю.
Няшчасны марак харчаваўся кітайскім супам. На яхце яго суправаджаў кот.
аз