Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня – Вігілія Божага Нараджэньня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.12.2017 08:07
Назва ўзьнікла ад лацінскага слова «vigilia», што азначае «чуваньне, трываньне».
PAP/Wojciech Pacewicz

Сёньня – Вігілія Божага Нараджэньня
Назва ўзьнікла ад лацінскага слова «vigilia», што азначае «чуваньне, трываньне».
Сёньня хрысьціяне заходніх і частка ўсходніх абрадаў адзначаюць Вігілію Божага Нараджэньня. Пасьля зьмярканьня ў сямейным коле пачнуцца сьвяточныя вячэры. Паводле традыцыі, калядная вячэра пачынаецца пасьля зьяўленьня на небе першай зоркі, якая сымбалізуе Віфліемскую (Калядную) зорку.
Вігілія – гэта дзень перад Божым Нараджэньнем. Назва ўзьнікла ад лацінскага слова «vigilia», што азначае «чуваньне, трываньне». Паводле каталіцкай традыцыі, сьвяточная вячэра павінна пачынацца малітвай і чытаньнем фрагмэнтаў Эвангельля пра нараджэньне Хрыста. Пазьней прысутныя дзеляцца аплаткай і віншуюць адзін аднаго. У гэты дзень у Польшчы прынята дарыць падарункі.
Касьцёл адзначае Вігілію Божага Нараджэньня з IV стагодзьдзя. Пачынаючы з VI стагодзьдзя, 24 сьнежня вернікі зьбіраюцца разам на ўрачыстых вячэрах.
У Польшчы 24 сьнежня жыцьцё на вуліцах замірае ў другой палове дня. У Польшчы 25 і 26 сьнежня (першы й другі дзень Раства) свабодныя ад працы дні (калі гэта будзённыя дні).
вс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт