Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда паехаў у Кувэйт, каб павіншаваць салдат і афіцэраў з Калядамі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.12.2017 10:29
Чатыры польскія самалёты F-16 ахоўваюць прастору над Іракам і над тэрыторыяй, кантраляванай тэрарыстамі.
Анджэй Дуда (справа) сярод польскіх ваеннаслужачых Анджэй Дуда (справа) сярод польскіх ваеннаслужачых PAP/Radek Pietruszka

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуды наведаў польскіх вайскоўцаў у Кувэйце. Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Польшчы сустрэўся з ваеннаслужачымі кантынгенту, які дыслакуецца на авіябазе Аль-Джабір. Кіраўніка польскай дзяржавы накіраваўся ў Кувэйт, каб асабіста павіншаваць польскіх жаўнераў з Калядамі.
Анджэй Дуда сказаў, што служба ў Кувэйце – гэта асаблівая служба сваёй краіне, за якую ён як прэзыдэнт вельмі ўдзячны. Паводле прэзыдэнта, у нашы дні ў сьвеце адбываюцца розныя працэсы, якія неабходна прадухіляць таксама за межамі сваёй краіны. «Такой зьявай, сярод іншага, зьяўляецца тэрарызм, зь якім у рамках міжнароднай кааліцыі змагаецца Польшча», – сказаў Дуда.
Цяпер у Кувэйце дыслакуюцца 147 вайскоўцаў і тры чалавекі абслуговага пэрсаналу. Галоўная задача польскага кантынгенту – паветраная разьведка ў рамках міжнароднай кааліцыі супраць так званай »Ісламскай дзяржавы«. Чатыры польскія самалёты F-16 ахоўваюць прастору над Іракам і над тэрыторыяй, кантраляванай тэрарыстамі.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуды наведаў польскіх вайскоўцаў у Кувэйце. Галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл Польшчы сустрэўся з ваеннаслужачымі кантынгенту, які дыслакуецца на авіябазе Аль-Джабір.

Кіраўнік польскай дзяржавы накіраваўся ў Кувэйт, каб асабіста павіншаваць польскіх жаўнераў з Калядамі.

Анджэй Дуда сказаў, што служба ў Кувэйце – гэта асаблівая служба сваёй краіне, за якую ён як прэзыдэнт вельмі ўдзячны. Паводле прэзыдэнта, у нашы дні ў сьвеце адбываюцца розныя працэсы, якія неабходна прадухіляць таксама за межамі сваёй краіны. «Такой зьявай, сярод іншага, зьяўляецца тэрарызм, зь якім у рамках міжнароднай кааліцыі змагаецца Польшча», – сказаў Дуда.

Цяпер у Кувэйце дыслакуюцца 147 вайскоўцаў і тры чалавекі абслуговага пэрсаналу. Галоўная задача польскага кантынгенту – паветраная разьведка ў рамках міжнароднай кааліцыі супраць тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Чатыры польскія самалёты F-16 ахоўваюць прастору над Іракам і над тэрыторыяй, кантраляванай тэрарыстамі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт