Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз зноўку мае сур’ёзныя прэтэнзіі да Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.12.2017 14:49
Брусэль мае пытаньні да рэформы правасудзьдзя ў Польшчы.
PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Эўразьвяз зноўку мае сур’ёзныя прэтэнзіі да Польшчы
Брусэль мае пытаньні да рэформы правасудзьдзя ў Польшчы.
Эўракамісія пачала ў дачыненьні да Польшчы працэдуру ажыцьцяўленьня артыкула 7 Дагавора аб Эўрапейскім Зьвязе. На сустрэчы ў Бруселі эўракамісары вырашылі накіраваць у членскія краіны інфармацыю пра тое, што ў Польшчы пад пагрозай апынулася пытаньне вяршэнства законаў. Такім чынам камісары падтрымалі прапанову намесьніка кіраўніка Эўракамісіі Франса Цімэрманса.
Ажыцьцяўленьне артыкула 7 пакуль не азначае санкцый. Абмежаваньні, як, напрыклад, прыпыненьне права голасу на паседжаньнях ЭЗ, прадугледжваюць наступныя этапы працэдуры. Аднак дзеля гэтага неабходная аднагалоснасьць усіх краінаў-членаў Эўразьвязу.
Міністэрства замежных спраў Польшчы не згаджаецца з рашэньнем Эўракамісіі й лічыць яго няправільным. Паводле польскага боку, гэтае рашэньне мае выключна палітычны характар.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт