Logo Polskiego Radia
Print

Вашчыкоўскі: без абломкаў цяжка будзе рэканструяваць катастрофу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.12.2017 15:17
„Трыманьне абломкаў на працягу больш за 7 гадоў выклікае пытаньне, чаму расейцы гэта робяць”, - сказаў міністар.
Міністар замежных спраў Польшчы Вітaльд ВашчыкоўскіМіністар замежных спраў Польшчы Вітaльд ВашчыкоўскіPhoto:Karolina Siemion-Bielska/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0 pl

Вашчыкоўскі: без абломкаў цяжка будзе рэканструяваць катастрофу
„Трыманьне абломкаў на працягу больш за 7 гадоў выклікае пытаньне, чаму расейцы гэта робяць”, - сказаў міністар.
„Мы адказваем Расеі сумленна: чым даўжэй вы трымаеце абломкі Ту-154М і ня хочаце пачаць супрацоўніцтва па высьвятленьні прычын катастрофы, тым больш даеце падставаў падазраваць, што ў вас ёсьць нешта на сумленьні; што катастрофса выглядала зусім інакш, чым паказвае справаздача МАК, і што вы хаваеце ейныя сапраўдныя прычыны. Гэта нашая пазыцыя”, - сказаў міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, камэнтуючы ў Першай праграме TVP нядаўнае выказваньне прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна па гэтай справе.
Нагадаем, падчас прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнт Расеі заявіў, што на борце Ту-154М не было ніякіх выбухаў.
Кіраўнік польскай дыпляматыі, падкрэсьліў, што для таго, каб праверыць прычыну авіякатастрофы трэба спрабаваць рэканструяваць разьбіты самалёт з абломкаў.
„Без магчымасьці рэканструкцыі самалёта з абломкаў магчыма не ўдасца рэканструяваць ходу катастрофы й ейных прычынаў”, - сказаў Вашчыкоўскі.
Паводле кіраўніка польскай дыпляматыі Расея добра пра гэта ведае. „Трыманьне абломкаў на працягу больш за сямі гадоў выклікае пытаньне, чаму расейцы гэта робяць”, - сказаў міністар.
10 красавіка 2010 году ў выніку крушэння самалёта Ту-154М пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі й яго жонка, а таксама апошні прэзыдэнт Польшчы ў выгнаньні Рышард Качороўскі. Польская дэлегацыя накіроўвалася на ўрачыстасьці 70-годзьдзя Катыньскага злачынства.
аз

„Мы адказваем Расеі сумленна: чым даўжэй вы трымаеце абломкі Ту-154М і ня хочаце пачаць супрацоўніцтва па высьвятленьні прычын катастрофы, тым больш даеце падставаў падазраваць, што ў вас ёсьць нешта на сумленьні; што катастрофса выглядала зусім інакш, чым паказвае справаздача МАК, і што вы хаваеце ейныя сапраўдныя прычыны. Гэта нашая пазыцыя”, - сказаў міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, камэнтуючы ў Першай праграме TVP нядаўнае выказваньне прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна па гэтай справе.

Нагадаем, падчас прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнт Расеі заявіў, што на борце Ту-154М не было ніякіх выбухаў.

Кіраўнік польскай дыпляматыі, падкрэсьліў, што для таго, каб праверыць прычыну авіякатастрофы трэба спрабаваць рэканструяваць разьбіты самалёт з абломкаў.
„Без магчымасьці рэканструкцыі самалёта з абломкаў магчыма не ўдасца рэканструяваць ходу катастрофы й ейных прычынаў”, - сказаў Вашчыкоўскі.

Паводле кіраўніка польскай дыпляматыі Расея добра пра гэта ведае. „Трыманьне абломкаў на працягу больш за сямі гадоў выклікае пытаньне, чаму расейцы гэта робяць”, - сказаў міністар.

10 красавіка 2010 году ў выніку крушэньня самалёта Ту-154М пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі й яго жонка, а таксама апошні прэзыдэнт Польшчы ў выгнаньні Рышард Качороўскі. Польская дэлегацыя накіроўвалася на ўрачыстасьці 70-годзьдзя Катыньскага злачынства.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт