Прэм’ер сустрэўся з апазыцыянэркамі часоў ПНР (ФОТА)
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.12.2017 11:39
                    
                    Сярод апазыцыянэраў, інтэрнаваных падчас ваеннага становішча ў Польшчы, было каля 700 жанчын. 
                
Прэм’ер сустрэўся з апазыцыянэркамі часоў ПНР.PAP/Jakub Kamiński
                     
Прэм’ер сустрэўся з апазыцыянэркамі часоў ПНР (ФОТА)
Сярод апазыцыянэраў, інтэрнаваных падчас ваеннага становішча ў Польшчы, было каля 700 жанчын. 
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) сустрэўся з актывісткамі апазыцыі часоў ПНР, інтэрнаванымі пасьля ўвядзеньня ў краіне ваеннага становішча.
Нагадаем, падчас уведзенага ў 1981 годзе ваеннага становішча ў цэнтрах утрыманьня пад вартай былі зьмешчаныя каля 10 тысяч членаў руху „Салідарнасьць” і апазыцыянэраў. 
Сярод іх было каля 700 жанчын. Большасьць зь іх апынулася ў цэнтры ў Голдапі (Gołdap) на паўночным усходзе Польшчы.  За час працы цэнтра, з 6 студзеня па 24 ліпеня 1982 году, у ім утрымліваліся каля 400 жанчын з усяе Польшчы. 
Функцыянэры службы бясьпекі спрабавалі прымусіць іх да супрацы шляхам шантажу й запалохваньня.
У ліпені 1982 года з цэнтру для інтэрнаваных у Голдапі былі звольненыя  апошнія жанчыны. Аднак частка зь іх у жніўні была паўторна інтэрнаваная ў цэнтры ў гарадку Дарлувэк (Darłówek) на ўзьбярэжжы Балтыкі.
аз

Прэм’ер сустрэўся з апазыцыянэркамі часоў ПНР. PAP/Jakub Kamiński