Logo Polskiego Radia
Print

Папа Францішак падпісаў указ аб гераічнасьці цнот кардынала Вышыньскага

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.12.2017 16:49
Гэта перадапошні этап працэсу бэатыфікацыі Прымаса Польшчы.
Прымас Стэфан Вышыньскі(1901–1981).Прымас Стэфан Вышыньскі(1901–1981).Photo: PAP/CAF

Да канца працэсу бэатыфікацыі кардынала Вышыньскага застаецца толькі прызнаньне цуду, які здарыўся пры яго заступніцтве. Гаворка ідзе пра звышнатуральны характар аздараўленьня 19-гадовай дзяўчыны ў 1989 годзе, якая пакутавала ад раку шчытападобнай залозы. Анкалёгія распаўсюдзілася на іншыя органы.

Пасьля апэрацыі ў горле сфарміравалася пухліна, якая душыла хворую. Дзяўчына інтэнсіўна малілася пры заступніцтве кардынала Вышыньскага. Хвароба зьнікла. «Гэта выпадак невытлумачальны з навуковага пункту гледжаньня», – прызналі лекары.

У жанчыны 28 гадоў не было рэцыдываў.

Кардынал Стэфан Вышыньскі памёр у 1981 годзе. Яго працэс беатыфікацыі на дыяцэзіяльным этапе пачаўся праз два гады пасьля гэтай даты.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт