Logo Polskiego Radia
Print

Кітайцы купляюць найбуйнейшага вытворцу яблычнага канцэнтрату ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.12.2017 13:39
Кампанія Zhonglu Fruit Juice Co. Ltd прыкладна за 16 млн эўра мае намер купіць польскую фірму Appol.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кітайская дзяржаўная кампанія мае намер набыць найбуйнейшага вытворцу яблычнага канцэнтрату ў Польшчы – паведамляюць кітайскія СМІ.

Пагадненьне аб продажы польскай кампаніі Appol ужо заключана – напісала кітайская газэта «National Business Daily».

Кампанія Zhonglu Fruit Juice Co. Ltd прыкладна за 16 млн эўра мае намер купіць польскую фірму Appol – лідара на польскім рынку па вытворчасьці канцэнтратаў яблычнага соку. Пакупка польскай фірмы зьяўляецца першай замежнай інвэстыцыяй кітайскай кампаніі.

Кітайскія СМІ адзначаюць аднак, што прыбытак польскай кампаніі за 10 месяцаў гэтага года быў у 5 разоў ніжэйшым, чым у цэлым у мінулым годзе. «National Business Daily» піша, што камэнтар кітайскага інвэстара па акупаемасьці плянаванай зьдзелкі не ўдалося атрымаць. Аднак у артыкуле падкрэсьліваецца, што попыт на яблычны канцэнтрат у сьвеце расьце, а разам з ім прагназуецца рост цэн на гэты прадукт.Польшча зьяўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў яблыкаў у сьвеце. Тым ня менш, у гэтым годзе ў ЭЗ, у тым ліку і ў Польшчу, паступіла 9600 тон яблычнага канцэнтрату з Кітая.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт