Logo Polskiego Radia
Print

Польшча размаўляе з ЗША пра пастаўкі энэрганосьбітаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.12.2017 11:15
Кіраўнік польскай дыпляматыі сустрэўся ў ЗША з прадстаўнікамі кампаніяў Exxon Mobile і Cheniere Energy.
Tанкер. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Tанкер. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: GTraschuetz/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча размаўляе з ЗША пра пастаўкі энэрганосьбітаў
Кіраўнік польскай дыпляматыі сустрэўся ў ЗША з прадстаўнікамі кампаніяў Exxon Mobile і Cheniere Energy.
Міністар замежных спраў Польшчы абмяркоўвае ў ЗША пытаньне дывэрсыфікацыі паставак энэрганосьбітаў у Польшчу. Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) сустрэўся ў Х'юстане ў штаце Тэхас з прадстаўнікамі амэрыканскага энэргетычнага гіганта Exxon Mobile і экспартэра звадкаванага прыроднага газу кампаніі Cheniere Energy.
Кіраўнік польскай дыпляматыі казаў аб залежнасьці Польшчы паставак энэрганосьбітаў з Расеі й энэргетычнае супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”.
Старшыня Польскай нафта-газавай кампаніі PGNiG Пётр Возьняк (Piotr Woźniak) паясьніў, што перамовы з Exxon Mobile, у прыватнасьці датычаць доступу да амэрыканскіх газавых радовішчаў у Паўночным моры.
„Чым больш будзем мець свайго ўласнага газу ў Паўночным моры, тым лепшыя будуць умовы паставак у Польшчу й лепшая будзе пазыцыя нашай кампаніі (PGNiG - рэд.) У мінулым годзе мы пачалі экспартаваць газ ва Ўкраіну й гэты бізнэс эфэктыўна разьвіваецца”, - падкрэсьліў Возьняк.
Кіраўнік кампаніі PGNiG і міністар Вітальд Вашчыкоўскі наведаюць таксама партовы тэрмінал Sabine Pass, зь якога ў чэрвені гэтага году адправіўся першы танкер са звадкаваным газам для Польшчы.
аз

Міністар замежных спраў Польшчы абмяркоўвае ў ЗША пытаньне дывэрсыфікацыі паставак энэрганосьбітаў у Польшчу. Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) сустрэўся ў Х'юстане ў штаце Тэхас з прадстаўнікамі амэрыканскага энэргетычнага гіганта Exxon Mobile і экспартэра звадкаванага прыроднага газу кампаніі Cheniere Energy.

Кіраўнік польскай дыпляматыі казаў аб залежнасьці Польшчы ад паставак энэрганосьбітаў з Расеі й энэргетычнае супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”.

Старшыня Польскай нафта-газавай кампаніі PGNiG Пётр Возьняк (Piotr Woźniak) паясьніў, што перамовы з Exxon Mobile, у прыватнасьці датычаць доступу да амэрыканскіх газавых радовішчаў у Паўночным моры.

„Чым больш мы будзем мець свайго ўласнага газу ў Паўночным моры, тым лепшыя будуць умовы паставак у Польшчу й лепшая будзе пазыцыя нашай кампаніі (PGNiG - рэд.) У мінулым годзе мы пачалі экспартаваць газ ва Ўкраіну й гэты бізнэс эфэктыўна разьвіваецца”, - падкрэсьліў Возьняк.

Кіраўнік кампаніі PGNiG і міністар Вітальд Вашчыкоўскі наведаюць таксама партовы тэрмінал Sabine Pass, зь якога ў чэрвені гэтага году адправіўся першы танкер са звадкаваным газам для Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт