БАЖ: Блякаваньне „Беларускага партызана” парушае прынцыпы свабоды слова
Беларускую асацыяцыю журналістаў абурае пазасудовы характар блякаваньня.
Блякаваньне „Беларускага партызана” парушае прынцыпы свабоды слова, заявіў старшыня ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэй Бастунец.
„Першае, што варта адзначыць у сувязі зь блякіроўкай сайта „Беларускі партызан”, — гэта непразрыстасьць прыняцьця рашэньня Міністэрствам інфармацыі, — адзначыў ён. — На дадзены момант мы ня ведаем, якія менавіта матэрыялы сталі падставай для блякіроўкі сайта. Акрамя гэтага, мы ня ведаем нават, які падпункт артыкула 38 закона аб СМІ парушыла рэдакцыя”.
Беларускую асацыяцыю журналістаў таксама абурае пазасудовы характар гэтага блякаваньня. „Атрымліваецца, што дзяржаўны орган сам праводзіць маніторынг і сваім рашэньнем блякуе сайт выданьня. Нават пры гэтым не папярэджваючы рэдакцыю”, - адзначыў Бастунец.
На яго думку, „такая блякіроўка ярка дэманструе абмежавальны характар заканадаўства” і „злоўжываньні Міністэрствам інфармацыі сваімі паўнамоцтвамі”.
Як паведамлялася, Мінінфарм заблякаваў сайт „Беларускі партызан” 14 сьнежня. Пра праблемы з доступам да сайта інтэрнэт-карыстальнікі пачалі пісаць увечары ў гэты дзень. Рэдакцыя праверыла сайт Міністэрства інфармацыі Беларусі.
„Ніякіх папярэджаньняў нам ніхто афіцыйна не выносіў, распараджэньняў аб блякаваньні нашага сайта таксама няма, апавяшчэньняў на электронную пошту мы не атрымлівалі”, - гаварылася ў вячэрнім рэдакцыйным паведамленьні.
„Беларускі партызан” — незалежны інфармацыйны рэсурс, створаны ў 2005 годзе беларускім журналістам Паўлам Шараметам, які трагічна загінуў у Кіеве летам 2016 году.
baj.by/belapan.com/аз
Блякаваньне „Беларускага партызана” парушае прынцыпы свабоды слова, заявіў старшыня ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэй Бастунец.
„Першае, што варта адзначыць у сувязі зь блякіроўкай сайта „Беларускі партызан”, — гэта непразрыстасьць прыняцьця рашэньня Міністэрствам інфармацыі, — адзначыў ён. — На дадзены момант мы ня ведаем, якія менавіта матэрыялы сталі падставай для блякіроўкі сайта. Акрамя гэтага, мы ня ведаем нават, які падпункт артыкула 38 закона аб СМІ парушыла рэдакцыя”.
Беларускую асацыяцыю журналістаў таксама абурае пазасудовы характар гэтага блякаваньня. „Атрымліваецца, што дзяржаўны орган сам праводзіць маніторынг і сваім рашэньнем блякуе сайт выданьня. Нават пры гэтым не папярэджваючы рэдакцыю”, - адзначыў Бастунец.
На яго думку, „такая блякіроўка ярка дэманструе абмежавальны характар заканадаўства” і „злоўжываньні Міністэрствам інфармацыі сваімі паўнамоцтвамі”.
Як паведамлялася, Мінінфарм заблякаваў сайт „Беларускі партызан” 14 сьнежня.
Пра праблемы з доступам да сайта інтэрнэт-карыстальнікі пачалі пісаць увечары ў гэты дзень. Рэдакцыя праверыла сайт Міністэрства інфармацыі Беларусі.