Logo Polskiego Radia
Print

Растуць чэргі пацыентаў у хосьпісы ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.12.2017 08:17
Статыстычна на мільён жыхароў Польшчы выпадае толькі 66 месцаў у хосьпісах. Эўрапейская норма складае 100.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: maxlkt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Растуць чэргі пацыентаў у хосьпісы ў Польшчы
Статыстычна на мільён жыхароў Польшчы выпадае толькі 66 месцаў у хосьпісах. Эўрапейская норма складае 100.
У польскіх хосьпісах не хапае месцаў. У выніку ў некаторых ваяводзтвах сьмяротнахворыя пацыенты прымушаныя чакаць на месца ў гэткай установе нават некалькі месяцаў. Паводле газэты „Nasz Dziennik”, асноўная прычына гэткай сытуацый заключаецца ў тым, што Нацыянальны фонд здароўя, які фінансуе кошты лячэньня застрахаваных, заключае з хосьпісамі дамовы на недастатковую колькасьць паслугаў.
Паводле газэты, паліятыўнай дапамогай у Польшчы ахопленыя каля 100 тысяч пацыентаў, зь якіх 90% - хворыя ракам. Тым часам з доступам да паліятыўнай апекі бывае па-рознаму ў залежнасьці ад рэгіёну краіны.
Паводле дадзеных Польскай асацыяцыі паліятыўнай мэдыцыны, найгорш сытуацыя выглядае ў Заходнепаморскім ваяводзтве. Там на мільёны жыхароў выпадае ледзь 26 месцаў у хосьпісах. У Лодзінскім, Мазавецкім і Любускім ваяводзтвах колькасьць месцаў складае адпаведна - 38, 47 і 54. Статыстычна на мільён жыхароў Польшчы выпадае толькі 66 месцаў у хоспісах. Тым часам у адпаведнасьці са стандартамі Эўрапейскай асацыяцыі паліятыўнай дапамогі, з 2011 году на мільён жыхароў павінна выпадаць ня менш за 100 месцаў, паведамляе „Nasz Dziennik”.
„У нашым хосьпісе пацыент чакае ў чарзе нават тры месяцы. Наколькі гэта магчыма мы стараемся хутчэй прымаць тэрміновыя выпадкі, але гэта прычыняецца да таго, што мы перавышаем ліміты”, - кажа старшыня Польскай асацыяцыі паліятыўнай мэдыцыны й дырэктарка невялікага хосьпіса ў Лодзі Аляксандра Цялкоўска- Рыш (Aleksandra Ciałkowska-Rysz). Паводле яе, кошт дадатковых паслугаў парушае ліквіднасьць невялікіх хосьпісаў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт