Польская армія атрымае сучасныя грузавікі Jelcz
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.12.2017 09:17
Яны будуць выкарыстоўвацца ў якасьці плятформы для ракетна-артылерыйскіх комплексаў „Піліца”.
Jelcz P662D35.By PW2 - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=20805985
Польская армія атрымае сучасныя грузавікі Jelcz
Яны будуць выкарыстоўвацца ў якасьці плятформы для ракетна-артылерыйскіх комплексаў „Піліца”.
Польская армія купіць новыя грузавікі Jelcz. На транспартныя сродкі для войска палякі выдаткуюць амаль 70 мільёнаў злотых (больш за 16,5 мільёнаў эўра). Кантракт павінен быць рэалізаваны цягам чатырох гадоў. Грузавікі будуць выкарыстоўвацца для патрэб супрацьпаветраных ракетна-артылерыйскіх комплексаў блізкага радыюсу дзеяньня „Піліца”, паведамляе сайт onet.pl.
Польская армія атрымае тры мадэлі грузавікоў Jelcz, якія вытворца клясыфікуе як спэцыяльныя транспартныя сродкі з прывадам 4x4. Аўтамабілі могуць пераадольваць водныя перашкоды глыбінёй у 1,2 м.
Адна батарэя супрацьпаветраных ракетна-артылерыйскіх комплексаў блізкага радыюсу дзеяньня „Піліца” – гэта 11 машын. Яны выкарыстоўваюцца ня толькі ў якасьці плятформы для комплексу, але й як машыны для перавозкі зарадаў, камандныя пункты і тэхнічная дапамога.
Першыя пастаўкі новых грузавікоў для польскай арміі павінны пачацца ў 2019 годзе, паведамляе onet.pl.
аз