Logo Polskiego Radia
Print

Фігуранту «справы патрыётаў» не кампэнсуюць маральную шкоду

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.12.2017 10:38
Суд разгледзеў пазоў Дзьмітрыя Крамянецкага да дзяржавы аб кампэнсацыі маральнай шкоды за незаконнае затрыманьне.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Суд адмовіў фігуранту «справы патрыётаў» у задавальненьні пазову аб кампэнсацыі маральнай шкоды за яго знаходжаньне ў СІЗА.
Фігуранту «справы патрыётаў» Дзьмітрыю Крамянецкаму адмоўлена ў задавальненьні пазову аб кампэнсацыі маральнай шкоды за яго затрыманьне і знаходжаньне ў СІЗА. Такое рашэньне прыняла 14 сьнежня судзьдзя суду Маскоўскага раёна Менска Аліна Анціпчук.
Суд Маскоўскага раёну Менску разгледзеў пазоў Крамянецкага да дзяржавы аб кампэнсацыі маральнай шкоды за незаконнае затрыманьне ў сакавіку гэтага года і знаходжаньне ў СІЗА ў межах узбуджанай КДБ у сакавіку і закрытага ў чэрвені крымінальнай справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў 25 сакавіка, на Дзень Волі, у Менску. Актывіст хацеў спагнаць у сваю карысьць 10 тыс. рублёў. Адказчыкам выступаў прадстаўнік Міністэрства фінансаў, перадае БелаПАН.
Раней Крамянецкі накіраваў у КДБ скаргу на незаконнае ўтрыманьне пад вартай, якая была перанакіраваная ў Сьледчы камітэт. СК вынес пастанову аб прызнаньні за актывістам права на кампэнсацыю шкоды, прычыненай незаконнымі дзеяньнямі органа, які вядзе крымінальны працэс. Аднак праз некаторы час у Сьледчым камітэце прынялі рашэньне аб неабгрунтаванасьці пастановы і адмянілі яго, спаслаўшыся на тое, што не зьяўляюцца органам, які вядзе крымінальны працэс. Пасьля гэтага аналягічную скаргу Крамянецкага разгледзела Генэральная пракуратура. Наглядны орган падтрымаў рашэньне СК.
Папярэдняе пасяджэньне суда адбылося 13 сьнежня. На ім пракурор папрасіў суд адмовіць Крамянецкаму ў задавальненьні пазову. Паводле яго слоў, затрыманьне актывіста 23 сакавіка, і зьмяшчэньне пад варту на дзевяць дзён Камітэтам дзяржбясьпекі было абгрунтаваным, паколькі на той момант пацьвярджалася доказамі, а само па сабе спыненьне крымінальнай справы ня можа быць падставай для прызнаньня права на кампэнсацыю маральнай шкоды.
Крамянецкі быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 23 сакавіка па падазрэньні ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» (так званая «справа патрыётаў»). 2 чэрвеня КДБ вынес пастанову аб спыненьні крымінальнага перасьледу Крамянецкага за адсутнасьцю складу злачынства. Аналягічныя пастановы атрымалі яшчэ пяць актывістаў арганізацыі «Малады фронт» (зарэгістраваная ў Чэхіі), якія затрымліваліся па гэтай крымінальнай справе: Дзьмітрый Дашкевіч, Сяргей Пальчэўскі, Раман Васільеў, Уладзімір Яроменак і Арцём Леўчанка.
16 чэрвеня стала вядома, што КДБ закрыў крымінальную справу аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, а справа аб стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня, частка фігурантаў якога абвінавачваліся ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, перададзеная ў Сьледчы камітэт.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт