Logo Polskiego Radia
Print

У Менску зьявіцца памятная дошка Рыгору Барадуліну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.12.2017 10:17
У шматпавярховіку на вуліцы Мележа, на якім зьявіцца шыльда, Барадулін жыў і працаваў да самай сьмерці ў 2014-м.
Рыгор БарадулінРыгор БарадулінФота: labadzenka.by


У Менску на доме, дзе 34 гады жыў і працаваў Рыгор Барадулін, ужо ў гэтым месяцы зьявіцца бронзавая шыльда, паведаміў Свабодзе ініцыятар кампаніі Глеб Лабадзенка.

У шматпавярховіку на вуліцы Мележа, 4 Барадулін жыў і працаваў з 1980 году да самай сьмерці ў 2014-м.

Ахвяраваньні на шыльду журналіст Глеб Лабадзенка зьбіраў праз сайт Talaka.org з 2016 году. З патрэбных 8 тысяч рублёў удалося сабраць крыху больш за палову. Рэшту ахвяраваў чалавек, які пакуль пажадаў застацца ананімным, кажа Лабадзенка.

Дошку ўжо адліваюць, і на наступным тыдні скульптар прызначыць дзень мантажу. Глеб Лабадзенка лічыць, што рабіць гэта трэба ў выходны, каб маглі прыйсьці як найбольш ахвярадаўцаў.

Урачыстае адкрыцьцё дошкі плянуюць правесьці да Калядаў.

Аўтар мэмарыяльнай шыльды — скульптар Ігар Засімовіч. Ён жа зрабіў крыж на магіле Барадуліна й помнік-меч у памяць паўстанцаў 1863 году на Астравеччыне.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт