Паліцыя дасьледуе акалічнасьці тэракту, які адбыўся ў панядзелак раніцай у Нью-Ёрку ў падземным пераходзе паміж станцыяй мэтро Port Authority і станцыяй блізу Times Square. Тэрарыста затрымалі.
Выбух прагучаў у 7.20 па мясцовым часе. Паліцыя кваліфікуе яго як спробу тэракту. У выніку была паралізаваная на некалькі гадзін адна з найважнейшых камунікацыйных ліній гораду. Выбух не нанёс вялікіх страт і не прынёс ахвяр.
Вядома, што затрыманы 27-гадовы жыхар Брукліну Акаед Ула. Пакуль невядома, ці былі ў яго сувязі з тэрарыстычнай арганізацыяй. Ула заехаў на тэрыторыю Злучаных Штатаў у 2011 годзе па прад'яўленьні пашпарта з сямейнай іміграцыйнай візай.
Паводле паліцыі, затрыманы «натхніўся» тэрактам на калядным кірмашы на Брайтшайдплацы ў Бэрліне ў 2016 годзе. Паліцыя высьветліла, што тэрарыст збудаваў бомбу на месцы працы. Бомба не ўзарвалася так, як гэта плянаваў Ула.
Падазраваны распавёў праваахоўнікам, што ён падарваў бомбу ў якасьці помсты за авіяўдары, якія ЗША наносілі па абʼектах Ісламскай дзяржавы ў Сырыі і іншых краінах.

ав