Украінскія спэцслужбы кваліфікавалі падрыў польскага аўтобусу як тэракт
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.12.2017 17:33
Міністэрства замежных справаў Польшчы выказала абурэньне па прычыне інцыдэнту.
На месцы інцыдэнтуфота: упраўленьне паліцыі па Львоўскай вобласьці/сацыяльныя сеткі
Украінскія спэцслужбы кваліфікавалі падрыў польскага аўтобусу як тэракт.
Як паведамлялася, польскі аўтобус быў падарваны падчас стаянкі недалёка ад Львова ноччу з 9 на 10 сьнежня. Пасажыраў у аўтобусе не было, ніхто не пацярпеў. На аўтобусе ехалі 23 чалавекі.
Украінскія ўлады асудзілі інцыдэнт, назваўшы яго правакацыяй. Міністэрства замежных справаў Польшчы выказала абурэньне па прычыне інцыдэнту.
Прэс-сакратар Службы бясьпекі Ўкраіны па Львоўскай вобласьці Алег Аляксандраў заявіў, што інцыдэнт быў кваліфікаваны як тэрарыстычны акт. Паводле яго слоў, сьледчыя праводзяць неабходныя экспэртызы.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у кірунку аўтобуса быў зроблены стрэл з ручнога супрацьтанкавага гранатамёту РПГ-26.
вс