Сёньня а 17.00 гадзіне паводле польскага часу (беларускі час – 19.00) стане вядомы склад новага ўраду Польшчы пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага.
Як паведамлялася, у чацьвер, 7 сьнежня, прэмʼер-міністар Польшчы Бэата Шыдла заявіла аб сваёй адстаўцы. Адначасова Палітычны камітэт кіруючай кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць» заявіў, што высоўвае кандыдатуру віцэ-прэмʼера, міністра фінансаў і разьвіцьця Матэвуша Маравецкага на пасаду кіраўніка Кабінэту міністраў. У пятніцу, 8 сьнежня, прэзыдэнт Анджэй Дуда даручыў Маравецкаму стварэньне новага ўраду.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сёньня сурʼёзныя зьмены ва ўрадзе не прадбачацца – большасьць міністраў, якія працавалі пад кіраўніцтвам Бэаты Шыдла, застануцца на сваіх пасадах. Прынамсі да студзеня, калі некаторыя кіраўнікі ведамстваў будуць адпраўленыя ў адстаўку.
Сама Бэата Шыдла, паводле неафіцыйных зьвестак, застанецца ва ўрадзе й зойме пасаду віцэ-прэмʼера, адказнага за сацыяльныя пытаньні.

вс