МЗС ня можа сказаць, калі для беларусаў зьнізіцца кошт шэнгенскай візы
МЗС Беларусі працягвае перамовы з ЭЗ па спрашчэньні візавага рэжыму. Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік міністра Алег Краўчанка на форуме «Эўрапейскі Зьвяз і »Усходняе партнэрства«: падыходы да рэгіянальнага супрацоўніцтва».
Журналісты пацікавіліся, калі будзе падпісанае пагадненьне з ЭЗ, якое дазволіць спрасьціць візавы рэжым. Чыноўнік адзначыў, што перамовы на гэты конт яшчэ працягваюцца.
Паводле Краўчанкі, гэта складаны працэс, а на эўрапейскім баку гэта залежыць ад меркаваньня ўсіх членаў Эўрапейскага Зьвязу, а ня толькі ад Эўрапейскай камісіі ці Эўрапейскай служба замежных спраў.
Раней кіраўнік дыпляматычнага ведамства Ўладзімір Макей заяўляў, што падпісаньню гэтага пагадненьня замінаюць адна тэхнічная й дзьве палітычныя перашкоды. Краўчанка ня стаў удакладняць, якія менавіта праблемы меў на ўвазе Макей, спаслаўшыся на перамоўны працэс, які яшчэ працягваецца.
З-за адсутнасьці пагадненьня з ЭЗ беларускія грамадзяне плацяць за шэнгенскую візу 60 эўра. Грамадзяне Ўкраіны й Расеі плацяць па 35 эўра, бо іх краіны падпісалі адпаведныя пагадненьні.
МЗС Беларусі працягвае перамовы з ЭЗ па спрашчэньні візавага рэжыму. Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік міністра Алег Краўчанка на форуме «Эўрапейскі Зьвяз і «Усходняе партнэрства»: падыходы да рэгіянальнага супрацоўніцтва».
Журналісты пацікавіліся, калі будзе падпісанае пагадненьне з ЭЗ, якое дазволіць спрасьціць візавы рэжым. Чыноўнік адзначыў, што перамовы на гэты конт яшчэ працягваюцца.
Паводле Краўчанкі, гэта складаны працэс, а на эўрапейскім баку гэта залежыць ад меркаваньня ўсіх членаў Эўрапейскага Зьвязу, а ня толькі ад Эўрапейскай камісіі ці Эўрапейскай служба замежных спраў.
Раней кіраўнік дыпляматычнага ведамства Ўладзімір Макей заяўляў, што падпісаньню гэтага пагадненьня замінаюць адна тэхнічная й дзьве палітычныя перашкоды. Краўчанка ня стаў удакладняць, якія менавіта праблемы меў на ўвазе Макей, спаслаўшыся на перамоўны працэс, які яшчэ працягваецца.
З-за адсутнасьці пагадненьня з ЭЗ беларускія грамадзяне плацяць за шэнгенскую візу 60 эўра. Грамадзяне Ўкраіны й Расеі плацяць па 35 эўра, бо іх краіны падпісалі адпаведныя пагадненьні.
паводле эўрарадыё/вс