На Лябедзьку склалі пратакол за збор подпісаў за адстаўку міністра абароны
Апазыцыйныя актывісты зьбіралі подпісы на вуліцах Менску ў кастрычніку.
На старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку складзены пратакол паводле арт. 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Падставай для складаньня пратаколу стаў удзел палітыка ў зборы подпісаў за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова ў сувязі са справай Аляксандра Коржыча.
Як адзначае Лябедзька ў Фэйсбуку, з часоў Маршу недармаеўдаў у сакавіку, ён не прымаў удзел у вулічных акцыях пратэсту, але гэта не перашкодзіла міліцыянтамі скласьці на яго пратакол за несанкцыянаванае вулічнае мерапрыемства.
„Збор подпісаў за адстаўку міністра абароны, які, безумоўна, нясе маральную й палітычную адказнасьць за сэрыю сьмерцяў вайскоўцаў, прыраўнялі да несанкцыянаванага пікету”, – кажа ён.

Паводле belsat.eu, пратакол на Лябедзьку быў складзены старшым інспэктарам Савецкага РАУС Дзьмітрыем Белым. Калі будзе суд - пакуль невядома.
spring96.org/аз