Памёр былы кароль Румыніі Міхай I
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.12.2017 19:12
За кантакты з румынскімі камуністамі й Савецкім Саюзам маладога манарха называлі «кароль-камсамолец».
Былы кароль Румыніі Міхай I, кастрычнік 2011 г.PAP/EPA/BOGDAN CRISTEL
Былы кароль Румыніі Міхай I памёр у аўторак, 5 сьнежня, у сваёй швэйцарскай рэзыдэнцыі ва ўзросьце 96 гадоў. Пра гэта ў аўторак, 5 сьнежня, паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на Каралеўскі дом Румыніі.
Адзначаецца, што ў сакавіку 2016 году ў былога манарха было дыягназаванае анкалягічнае захворваньне. Пасьля гэтага ён перанёс апэрацыю й пакінуў грамадзкае жыцьцё. Захавальнікам кароны стала яго старэйшая дачка Маргарэт.
У Міхая засталіся пяць дачок, пяць унукаў і трое праўнукаў і праўнучак.
У 1941 году Румынія ўступіла ў Другую сусьветную вайну на баку гітлераўскай Германіі. У 1944 годзе, калі савецкія войскі наблізіліся да румынскай мяжы, Міхай аб'яднаўся з антыфашысцкай апазыцыяй і абʼявіў вайну Нямеччыне.
Пазьней, у 1945 годзе, Іосіф Сталін узнагародзіў манарха прэстыжным ордэнам «Перамога». Такім чынам, ён быў адным зь пяці замежнікаў – кавалераў гэтага вышэйшага савецкага ваеннага ордэну. Да сёньняшняга дня Міхай І быў апошнім у жывы кавалераў згаданага ордэну.
За кантакты з румынскімі камуністамі й Савецкім Саюзам маладога манарха называлі «кароль-камсамолец».
У сьнежні 1947 гаду румынскі ўрад адмяніў у краіне манархію, і Міхай быў вымушаны эміграваць у Швэйцарыю. Зноў наведаць Румынію ён змог толькі ў 1992 годзе, у 1997-м яму было вернута румынскае грамадзянства.
вс