Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адзначаюць 150-годзьдзе з дня нараджэньня Юзэфа Пілсудзкага

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.12.2017 18:03
Прэзыдэнт Анджэй Дуда заклікаў палякаў спыніць унутрыпалітычныя спрэчкі ў імя будучыні краіны.
Маршал Польшчы Юзэф Пілсудзкі наведвае дзіцячае аддзяленьне аднаго са шпіталяў, першая палова 1920-х гадоўМаршал Польшчы Юзэф Пілсудзкі наведвае дзіцячае аддзяленьне аднаго са шпіталяў, першая палова 1920-х гадоўNarodowe Archiwum Cyfrowe/Public Domain

У Польшчы адзначаюць 150-годзьдзе з дня нараджэньня маршала Юзэфа Пілсудзкага – кіраўніка дзяржавы й аднаго з бацькоў незалежнасьці 1918 году. Прэзыдэнт Анджэй Дуда з гэтай нагоды выступіў з пасланьнем перад Нацыянальным сходам – аб’яднанымі палатамі парлямэнту – Сэймам і Сэнатам.

«Сёньня мы пачалі адзначаць вялікае сьвята свабоды, бо ў наступным годзе – 100-ы юбілей узнаўленьня Польшчай незалежнасьці», – сказаў кіраўнік дзяржавы, нагадваючы, што праз год 11 лістапада краіна адзначыць сотую гадавіну сувэрэнітэту. Кіраўнік дзяржавы заклікаў палякаў спыніць унутрыпалітычныя спрэчкі ў імя будучыні краіны.

У першай палове дня Анджэй Дуда ўсклаў вянок да помніку Юзэфу Пілсудзкаму.

Юзэф Пілсудскі быў кіраўніком Польскай дзяржавы з 14 лістапада 1918 года да 9 сьнежня 1922 году, пазьней займаў пасады генэральнага інспэктара Ўзброеных сіл Польшчы, прэм’ер-міністра й міністра ваенных спраў.

Маршал Юзэф Пілсудзкі належыць да пантэону нацыянальных герояў і мае мноства заслуг у адраджэньні незалежнай Польшчы. Гэта адна з самых выбітных постацяў польскай гісторыі

вс

Анджэй
Анджэй Дуда на трыбуне Нацыянальнага сходу/PAP/Paweł Supernak

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт